“Базарны век” без “але”

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

Дакументальная стужка “Базарны век”, што будзе прэзентавана на юбілей ным “Славянскім базары ў Віцебску”, доўжыцца 52 хвіліны. А колькі фестыва льных імгненняў у ёй зана тавана — падлічыць немаг чыма! Бо адных толькі ўдзельнікаў фільма, якія выступаюць у кадры з пра мовамі, — больш за 30. А як інакш акрэсліць шлях у 20годдзе?

 

 - Ідэя зрабіць такі "відэаагляд",- распавядае рэжысёр стужкі Надзея ГАРКУНОВА, - зыходзіла з Аргкамітэта фестывалю. Яны прапанавалі гэта Нацы янальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, і выбар прыпаў на мяне. У мяне ўжо быў такі вопыт: пятнаццаць гадоў та му, у 1996м, я здымала дакументальную карціну "Краіна, назва якой - фесты валь!". Але тая стужка была прысвечана, найперш, самой, не пабаюся гэтага слова, фенаменальнай камандзе пад кіраўніц твам Радзівона Баса, якая і займаецца не пасрэднай падрыхтоўкай ды правядзен нем гэтага буйнога форуму. Мы сачылі за тым, як яны працуюць - суткамі, без пе рапынку,- разам з імі не спалі... Гэты ж фільм павінен быў быць іншым: пра ўлас на фестывальнае дзейства, яго ўдзельні каў і гасцей. Як рэжысёр я працавала на "Славянскім базары..." толькі аднойчы: тры гады таму ставіла аўтарскі канцэрт Ігара Лучанка. Але душой і сэрцам заўсёды заставалася з фестывалем, нават калі са чыла за ім па тэлевізары.

Праца над фільмам ішла чатыры ме сяцы. Мы ездзілі ў Маскву, у Кіеў, закрана лі гісторыю фестывалю, гутарылі з тымі, хто стаяў ля яго вытокаў, з першымі вяду чымі. І за гэты час яшчэ раз пераканаліся, што фестываль робіцца цягам усяго года, а ліпень - гэта толькі фінал, вяршыня вялізнага айсберга. Усе, да каго мы звяр таліся, пагаджаліся на здымкі без аніякіх "але", ва ўсіх было заўважна папраўдзе неабыякавае стаўленне да фестывалю- як да чагосьці вельмі дарагога: адразу за пальваліся вочы, ажывалі эмоцыі, быц цам гэта было літаральна ўчора.

Такі фільм немагчыма было рабіць, уключыўшы толькі прафесійныя якасці. Уся наша здымачная група аддала стужцы часцінку свайго сэрца - і карціна, на маю думку, стала падобнай да цёплага пірага, ад якога ідзе чароўны водар... Аператар Юрый Ціхановіч шукаў нечаканыя ракур сы, шмат уклаў у фільм мастакдызайнер Віталь Савенка. У Віцебск вязём ажно 300 копій на кампактдысках, каб уручыць іх фестывальнаму штабу і шматлікім гасцям. Ну, а на наступны пасля прэзентацыі дзень, 10 ліпеня, фільм будзе паказаны па Пер шым канале Беларускага тэлебачання.