Валошка з... экранаў

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

Дзяніс ШПІТАЛЬНІКАЎ: “З Амфітэатрам нам, тэлевізійшчыкам, пашчасціла”

 

Сёлета галоўны інфар мацыйны партнёр "Сла вянскага базару ў Віцеб ску" - Белдзяржтэлера дыёкампанія - падрых тавала разнастайную і маштабную праграму асвятлення віцебскага форуму. Трансляцыі ад крыцця і закрыцця фес тывалю, міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, гала канцэрты майстроў мас тацтваў, юбілейныя і со льныя канцэрты... Як падкрэсліў дырэктар музычных і забаўляль ных праграм Нацыяна льнай дзяржаўнай тэле радыёкампаніі Рэспублі кі Беларусь Дзяніс ШПІТАЛЬНІКАЎ, "...сёле та тэлегледачы здоле юць убачыць віцебскі фестываль фактычна на 90%".

- Дзяніс, якімі прынцыпамі сёлета кіравалася Белтэлерады ёкампанія пад час падрыхтоўкі да асвятлення "Славянскага ба зару ў Віцебску"?

 - Асаблівых "рэвалюцый" не будзе. Мы ўжо выпрацавалі аптыма льную мадэль асвятлення форуму, і калі яна - працуе, навошта пры думляць нешта новае? Калі казаць больш дакладна, як асноўны медыя партнёр мы ў першую чаргу пака жам амаль усе канцэрты, што будуць праходзіць у віцебскім Амфітэатры, за выключэннем тых, на якія мы не атрымалі правы. Частка канцэртных выступленняў - камерцыйная (гэта ні для каго не сакрэт), артыст мо жа скарыстацца правам адмо віць у трансляцыі шоу, і мяр кую, што гэты падыход не з'яўляецца неспадзяванкай. Але такіх выпадкаў у нас не шмат. Калі больш падрабязна, дык у Віцебск накіравалася спецыяльная здымачная група праграмы "Добрай ра ніцы, Беларусь!", якая раска жа пра ўсё, што адбываецца на фестывальнай пляцоўцы. Гэта будуць не проста сюжэты, а асобныя выпускі, якія будзе весці Святлана Бароўская, па спрабаваўшы не абмінуць ува гай усіх замежных і беларускіх артыстаў. Традыцыйныя "Дзённікі" з фес тывалю - ужо вядомая тэлегледа чам форма, калі яны ў прамым эфі ры могуць бачыць, што адбываецца на "Славянскім базары", не забыліся і на яе. Кароткія выпускі будуць вы ходзіць пад час дзённага эфіру і раз горнутыя - увечары, калі нашы ка рэспандэнты паведамяць, што адбы лося за апошнія суткі напярэдадані вячэрніх канцэртаў. І абавязкова - радыё. Дзённікі, інфармацыйныя і музычныя прагра мы, прамыя трансляцыі запланава ны на Першым нацыянальным кана ле Беларускага радыё, канале "Куль тура", радыёстанцыях "Беларусь", "Сталіца", "РадыусFM". Мне зда ецца, яшчэ штосьці прыдумаць ужо немагчыма: так, як мы асвятляем ві цебскі форум, лічу, не асвятляе ніх то.

- Якія канцэрты мы ўбачым у прамым эфіры?

- У апошнія гады мы адышлі ад практыкі прамых эфіраў, таму што прамая трансляцыя канцэрта ўтрымлівае ў сабе пэўныя неспадзя ванкі. Да прыкладу, канцэрт можа быць занадта доўгі; існуе маса мо мантаў, што зусім не патрэбны тэле гледачу: напрыклад, калі артыст ідзе з адной кулісы ў іншую. Таму мы імкнёмся займець хаця б адзін дзень на мантаж: каб падрэзаць гэтыя па ўзы. Так, у прамым эфіры будзе кан цэрт адкрыцця і конкурс маладых выканаўцаў, але ў гэтым выпадку ўсе зацягнутасці - дарэчы: яны толькі падкрэсліваюць "адчуванне моман ту".

- Ці прадугледжана выка рыстанне пэўных тэхнічных іна вацый для стварэння візуальна больш насычанай выявы?

- Сёлета будзе зусім іншая сцэ на. У мінулым годзе, нарэшце, уда лося ўсіх запэўніць, што трэба "браць" тэлегледача не толькі імё намі артыстаў, але і выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Ужо летась на "Славянскім базары..." выкарыстоў валіся гэткія ж экраны, як і на "Еўра бачанні", змяняліся пэўныя элемен ты сцэны. Сёлета Зіновій Марголін пайшоў яшчэ далей: пад час канцэр таў будуць апускацца і падымацца ўжо цэлыя сцэнічныя пляцоўкі, экра ны будуць збірацца ў суквецце, як пялёсткі, і г. д. Вядома, гэтыя эле менты зробяць выяву больш ціка вай ды разнастайнай. Што да тэлеві зійнай тэхнікі ўвогуле - для асвят лення форуму выкарыстоўваецца усё найлепшае абсталяванне.

- Ці магчыма ў дадзеным вы падку казаць пра пэўны фірмовы падыход да справы? Усё ж такі асвятляеце фестываль не адзін год...

- Пэўны фірмовы стыль ства рае, дыктуе ландшафт Віцебска, Летні амфітэатр. Таму што трапля ючы ў горад на Дзвіне, хочацца адра зу паказаць наваколле, усе ягоныя далягляды. І ў гэтым плане право дзіцца асобная работа, пра якую не ведае глядач: калі мы ўстанаўліваем спецыяльныя ліхтары (часам за кіла метр ад Амфітэатра), каб звычайны канцэрт ператварыўся ў запаміналь нае шоу, яскравае відовішча. Амфі тэатр хочацца паказаць з усіх бакоў, і ў гэтым плане нам, тэлевізійшчы кам, з фактурай пашчасціла. З усіх пляцовак, якія бачыў (а бачыў я шмат), віцебскі Амфітэатр - самая прыгожая, маштабная, урачыстая. І не таму што, маўляў, беларуская, та му яе і хвалю, а таму што гэта сап раўды так. Маё меркаванне не аднойчы пацвярджалі сваёй рэакцы яй і замежныя тэлеспецыялісты, якія, пабываўшы ў Віцебску, прызна валіся, што нават не ўяўлялі, што ў нас ладзіцца падзея такога ўзроўню.

- Вы сказалі, што на пэўныя канцэрты вам не ўдалося атры маць правы... Можна пацікавіц ца, на якія, і як прагучалі гэтыя адмовы?

 - Адмовы прадыктаваны роз нымі прычынамі. Напрыклад, Вале рый Ляонцьеў не захацеў, каб мы ра білі трасляцыю яго канцэрта. Але гэ та не таму, што ён такі капрызлівы. Яго канцэрт пачынаецца а 18й гадзі не. У гэты час сутак яшчэ відно, і стварыць яскравае відовішча ў такім выпадку вельмі нялёгка. Кожная дробязь, кожны правадок "лезе" ў кадр. І таму Валерый Якаўлевіч нам сказаў: "Вы ж мяне здымалі два га ды таму?". "Так", - адказваем. "А давайце вы мяне здымеце на ступным разам?" - "Давайце". Усё вырашылася без сканда лаў. Але магу вас суцешыць: мы будзем рабіць трансля цыю, скажам, сольніка Вя часлава Дабрыніна. Ён лёгка пагадзіўся на супрацоўніц тва.

- Дзяніс, адказваючы за трансляцыю канцэртаў з вядомага фестывалю год за годам, вы, напэўна, не аднойчы адзначалі для сябе пэўныя змены, удалыя зна ходкі ці ў цэлым рост форуму. Падзяліцеся вашымі назірання мі, калі ласка.

- Безумоўна, фестываль вельмі вырас. На маю думку, цяпер ён мо жа толькі эвалюцыянаваць - ра дыкальныя змены яму супрацьпа казаны. Сёння яго модна пара ўноўваць з "Новая хваляй", але прыгледзьцеся ўважліва - і вы за ўважыце, што апошні фестываль на ват больш кансерватыўны за наш "Славянскі базар...": кожны год там выступаюць адны і тыя ж выканаў цы, усё адно і тое ж, змяняюцца то лькі адзіндва канцэрта ў праграме. Віцебскі ж форум штогод прапаноў вае нешта новае і, між тым, заста ецца самім сабой. Лічу, пэўныя ра дыкальныя змены яму не патрэбны. Усе ведаюць, што "Славянскі ба зар..." - гэта канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны, гэта канцэрты адкрыцця і закрыцця, гэта конкурс маладых выканаўцаў... Дадзеная структура, касцяк, мусіць заставацца нязменнай, каб кожны чалавек, які бачыць у праграме аб'яву "Славянскі базар у Віцебску", разумеў, пра што ідзе гаворка. І вы находзіць веласіпед тут мне падаец ца справай залішняй.

 

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"