К.Аляксееў. “Казачнае вандраванне”. |
І вось пленэрны працяг гэтай гістарычнай тэмы. Эдуард Барысавіч рэльефна выявіў на вялізным камені аднаго з ваяроў, які ў часы таго ж Шацілы абараняў родную зямлю. Невыпадкова скульптурная кампазіцыя так і называецца — “Волат шацілінскі”. Ваяр нібы выходзіць да нас з глыбіні стагоддзяў ва ўсіх сваіх даспехах. Ён трымае меч і шчыт, на якім нечакана заўважаем герб сучаснага Светлагорска... Сімвал пераемнасці больш чым красамоўны. А за волатам праступаюць абрысы Вострава Шацілінскага...
Новы твор Э.Астаф’ева глядзіцца манументальна, пераконвае ўсімі гістарычнымі рэаліямі і яшчэ раз сцвярджае, што яго аўтар — адзін з лепшых скульптараў Беларусі. А яго двухметровага “Волата Шацілінскага” лёгка ўявіць побач з бронзавым увасабленнем заснавальніка нашых мясцін — помнікам Шацілу.
— Я шчыра парадаваўся поспеху свайго сябра, — уступае ў размову Валерый Казлоўскі. — Ён і мне шмат чаго карыснага параіў, дапамог з мноства эскізаў выбраць адзіна магчымы. Ды і потым спрыяў яго ўвасабленню.
Так ці інакш, але гэты гомельскі скульптар стаў аўтарам надзвычай цікавага пленэрнага
В.Казлоўскі. "Паўлін". |
Зрэшты, кожны ўдзельнік пленэру можа патлумачыць патаемную сэнсавую значнасць свайго твора. Светлагорац Аляксандр Камардзін справядліва лічыць, што яго “Глыба” ўвасабляе нешта вельмі істотнае для Беларусі. Быццам з глыбіні вялізнага каменя ў магутным развароце праступае галава белавежскага волата. Скульптар не стаў высякаць усяго зубра, але нават там, дзе разец творцы не дакрануўся, усё адно адчуваецца ўвасабленне задуманага. Мабыць, гэта і ёсць сапраўднае майстэрства...
Загадкавы сюжэт выбраў для свайго твора магілёўскі скульптар Карней Аляксееў. Яго “Казачнае вандраванне” заводзіць дзяўчынку ў дзівосную краіну, дзе ўсе мары стануць рэчаіснасцю. Як майстар здолеў надаць гранітнаму каменю адчуванне крылатай лёгкасці, застаецца яго тайнай.Уладзімір Конанаў — таксама магіляўчанін. Ён заўжды вызначаецца філасофскай шматасацыятыўнасцю сваіх задум. І гэтым разам скульптар застаўся верным самому сабе: яго “Паэт” — гэта небажыхар з завостраным для пісьма гусіным пяром у руцэ, які ўжо знаходзіцца, мабыць, на парнаскім узвышшы…
Неўзабаве ўсе гэтыя творы будуць упрыгожваць вуліцы, паркі і мікрараёны Светлагорска. Кожны зацікаўлены позірк стане яшчэ адной удзячнасцю знакамітым творцам. Аб гэтым на ўрачыстым закрыцці пленэру гаварылі старшыня райвыканкама Пётр Шостак, яго намеснік Сяргей Мяркулаў, старшыня раённага савета дэпутатаў Галіна Філіповіч і іншыя.
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ
Светлагорск