Сябруем разам!

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

Сябры” запрашаюць сяброў” — гэтая канцэртная назва, сама па сабе надзвычай сімвалічная, стала ўжо, бадай, традыцыйнай. А вось праграмы, што ладзіць пад дадзенай назвай ансамбль “Сябры”, заўсёды розныя. Што ж чакае публіку?

- Мы падрыхтавалі, - распавядае народны артыст Беларусі Анатоль ЯРМОЛЕНКА, - шмат, як сёння кажуць, "фішак". Тыя салісты і калектывы, якіх мы запрасілі прыняць удзел у нашым канцэрце, будуць выконваць песні з нашага рэпертуару. А самае галоўнае - мы будзем спяваць разам з імі! І з вядомай расійскай спявачкай Варварай, і з вельмі "раскручаным" героем "Фабрыкі зорак" Дамінікам Джокерам. Нашы песні прыдатныя для ўсіх пакаленняў! І для людзей розных нацый, бо ўсе мы адно аднаму - сябры, у самым высокім сэнсе гэтага слова. Мы шмат выступаем не толькі ў Беларусі. Апошнім часам нашы канцэрты наведвае ўсё больш моладзі і выказвае столькі падзякі на наш адрас! І за песні, а за славянскае братэрства. Увогуле, сяброўства - надзвычай адухоўленае паняцце, ідэі сяброўства між людзьмі і народамі- адны з самых актуальных у свеце. А Саюзная дзяржава, у дзень якой на "Славянскім..." выступаем з сольнікам, увасабляе сабой прыклад такога сяброўства.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"