СЯБРЫНЫ ВАСІЛЬКОВЫ АБЯРЭГ

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

“Цвяток Радзімы…” — васілёк — у дваццаты раз уплецены ў іміджавую палітру сусветна вядомага форуму мастацтваў у Віцебску. Ён як сімвал, як сакральны абярэг, што сышоў з шаўковых шляхоў слуцкіх паясоў. Абярэг, пад покрывам якога — Сяброўства, Любоў і Адзінства… З юбілейным святам, наш народны — Міжнародны!