Непаўторныя ручнікі

№ 27 (998) 02.07.2011 - 08.07.2011 г

Нараўляншчына: майстэрства ў этнаграфічным

/i/content/pi/cult/329/6001/13-2.jpg

Вышыўкай яна пачала займацца з адзінаццаці гадоў. І вышывае яна крыжыкам, гладдзю, займаецца вязаннем карункаў, сурвэтак, рукавічак і многіх іншых прадметаў хатняга побыту. Работы Валянціны Максімаўны цяпер можна пабачыць у Нараўлянскім этнаграфічным музеі: ва ўстанове культуры з нядаўняга часу працуе персанальная выстаўка ручнікоў знакамітай майстрыхі. Усе гэтыя вырабы - непаўторныя, у кожны ўкладзена велізарная праца, і кожны прыцягвае вялікую ўвагу ўсіх наведвальнікаў выстаўкі.

Ірына ДУБЯНКОВА, галоўны захавальнік фондаў Нараўлянскага этнаграфічнага музея