- У якасці прыкладу, - адзначыў Глеб Шапо, - прывяду толькі адзін факт: здымкі ўрачыстага мерапрыемства будуць праводзіцца з дапамогай ажно чатырнаццаці тэлевізійных камер! Так што "карцінка" мерапрыемства, упэўнены, задаволіць самага патрабавальнага гледача...
На сённяшні дзень усе тэлевізійныя службы завяршаюць апошнія падрыхтоўчыя работы, і, як паабяцаў рэжысёр, усе тыя, хто не трапіў у Віцебск і будзе сачыць за фестывалем ля экранаў сваіх тэлевізараў, адчуюць сябе сапраўднымі гледачамі захапляльнага канцэрта адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску".
Паведаміў Глеб Шапо і пра тое, што сёлета ён з'яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам Дня Беларусі, які адбудзецца наступным днём, 9 ліпеня, на пляцоўцы Летняга амфітэатра. Перад удзячнымі гледачамі выступяць Іскуі Абалян, Алеся, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", арт-група "Беларусы", гурт "DaVinci" і многія іншыя выканаўцы - усяго 22 нумары. Галоўнай ідэяй гэтага канцэрта, па словах рэжысёра, будзе экскурс у гісторыю фестывалю: артысты выканаюць у сваіх аранжыроўках хіты беларускіх аўтараў, якія гучалі на "Славянскім базары..." у ранейшыя гады. А пад час выступлення нашых артыстаў на вялікіх экранах пастаянна будзе трансліравацца архіўнае відэа.