Тыдзень эксклюзіваў

№ 26 (997) 25.06.2011 - 02.07.2011 г

Цягам тыдня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія мусяць праліць святло на малавядомыя факты з айчыннай гісторыі мінулага стагоддзя, і ў першую чаргу - звязаныя з лёсам дзеяча нацыянальнага адраджэння Івана Луцкевіча.

Менавіта гэтаму славутаму чалавеку, збіральніку і даследчыку беларускіх старажытн/i/content/pi/cult/328/5979/pic_20.jpgасцей, 130-годдзе з дня нараджэння якога сёлета адзначаецца, будзе прысвечаны п р а д с т а ў н і ч ы "круглы стол". У межах форуму разгледзяць пытанні першых спроб стварэння Беларускага музея ў Вільні, лёсу яго бібліятэкі, калекцый кніжных выданняў і фотаздымкаў, помнікаў сфрагістыкі. З удзелам гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, архіваў, бібліятэк плануецца абмеркаваць і пытанне па аднаўленні, хаця б у віртуальнай прасторы, унікальнай асветніцкай установы - Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея, які існаваў у 1921 - 1945 гг.

Не менш пазнаваўчай мае стаць і дакументальная выстаўка "Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 - 1948", а таксама прэзентацыя аднайменнай кнігі польскага даследчыка Яцэка Паўловіча. Як адзначылі ў Нацыянальным гістарычным музеі, Вітольд Пілецкі належаў да беларускага шляхецкага роду герба "Ляліва", а яго малой радзімай была Навагрудчына. За ўдзел дзеда Вітольда Піецкага ў паўстанні 1863 г. царскія ўлады канфіскавалі амаль усе землі, якія належылі сям'і. У выніку Пілецкія былі вымушаны з'ехаць у Карэлію. Знакамітым жа ён стаў як змагар з фашызмам у гады Другой сусветнай вайны.

На здымку: Іван Луцкевіч.