Купалаў кут

№ 26 (997) 25.06.2011 - 02.07.2011 г

З 28 чэрвеня па 9 ліпеня пройдуць традыцыйныя К упалаўскія дні, што ладзяцца ўжо цягам многіх гадоў Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

/i/content/pi/cult/328/5958/3-6.jpg Як распавяла "К" вучоны сакратар установы Ала Дражына, мерапрыемства распачнецца 28 чэрвеня з "Жальбінаў" - ускладання кветак да помніка Песняру на Вайсковых могілках. Там жа пройдзе літаратурны мітынг, у якім прымуць удзел беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі выдавецтваў і ўсе ахвотныя.

А 6 ліпеня ў самім музеі адбудзецца прэзентацыя выставачнага праекта "Дзеці Дона малююць Беларусь". У той жа дзень ва ўстанове будзе зладжаны маладзёжны праект "Купальская ноч у Купалавым доме". У рамках мерапрыемства адбудуцца майстар-класы па выцінанцы, традыцыйных танцах, а таксама спяванне купальскіх песень з паказам элементаў традыцыйнага абраду ды выкананне твораў класікаў у інтэрпрэтацыі вядомых беларускіх сталых і маладых бардаў.

А кульмінацыяй Купалаўскіх дзён стане традыцыйнае Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адной думкаю аб шчасці Беларусі...", што адбудзецца ў Вязынцы. У ім запланаваны ўдзел членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, шматлікіх творчых калектываў Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, а таксама выступленні пераможцаў адзінага на Беларусі конкурсу аўтарскай беларускамоўнай песні "Купалаўскія вакацыі" ды іншыя цікавыя мерапрыемствы.

На здымку: філіял музея - "Вязынка".