Сябры, у Александрыю

№ 26 (997) 25.06.2011 - 02.07.2011 г

6 ліпеня ў вёсцы Александрыя, што на Шклоўшчыне, пройдуць купальскія ўрачыстасці як складнік традыцыйнага Рэспубліканскага свята “Александрыя збірае сяброў”.

/i/content/pi/cult/328/5953/3-2.jpgНачальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль /i/content/pi/cult/328/5953/3-3.jpgСінкавец паведаміў "К", што ў Купаллі прыме ўдзел уся творчая Магілёўшчына, і не толькі...

Да ўдзелу ў свяце прыцягваюцца вядучыя майстры беларускай эстрады, а таксама творчыя калектывы падняпроўскіх рэгіёнаў Расіі, Украіны, Беларусі. Справа ў тым, што гала-канцэрт мае дэвіз "Купалле над Дняпром".

Свята адкрыецца канцэртам аматарскіх калектываў і выканаўцаў, што перамаглі ў абласным конкурсе мастацкай творчасці аграгарадкоў. Кожны раён Магілёўшчыны будзе прэзентаваць свой творчы падворак. А агульнае, міжнацыянальнае "Купалле над Дняпром" сатчэцца з рэгіянальных абрадавых элементаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Наш кар. На здымках: лазернае шоў і кірмаш рамеснікаў у час леташняга свята ў Александрыі.