Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец паведаміў "К", што ў Купаллі прыме ўдзел уся творчая Магілёўшчына, і не толькі...
Да ўдзелу ў свяце прыцягваюцца вядучыя майстры беларускай эстрады, а таксама творчыя калектывы падняпроўскіх рэгіёнаў Расіі, Украіны, Беларусі. Справа ў тым, што гала-канцэрт мае дэвіз "Купалле над Дняпром".
Свята адкрыецца канцэртам аматарскіх калектываў і выканаўцаў, што перамаглі ў абласным конкурсе мастацкай творчасці аграгарадкоў. Кожны раён Магілёўшчыны будзе прэзентаваць свой творчы падворак. А агульнае, міжнацыянальнае "Купалле над Дняпром" сатчэцца з рэгіянальных абрадавых элементаў Беларусі, Расіі і Украіны.
Наш кар. На здымках: лазернае шоў і кірмаш рамеснікаў у час леташняга свята ў Александрыі.