Аўтару “У чэрвені 41-га”

№ 25 (996) 18.06.2011 - 25.06.2011 г

У дні, што папярэднічаюць 70годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стала вядома пра рэалізацыю планаў па ўсталяванні мемарыяльнай дошкі ў гонар кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі Міхаіла Пташука на радзіме творцы — у Баранавічах.

Як паведамілі "К" у Міністэрстве культуры краіны, дошка мусіць з'явіцца 28 студзеня 2012-га - у дзень нараджэння рэжысёра- на будынку гарадской сярэдняй школы № 13. Праз некаторы час, магчыма, і адна з вуліц Баранавічаў будзе названа ў гонар Пташука - пастаноўшчыка такіх знакавых стужак, як "Вазьму твой боль", "Знак бяды", "У жніўні 44-га...", "У чэрвені 41-га (Песня Розы)".