Касмагонія авангарда

№ 24 (995) 11.06.2011 - 17.06.2011 г

У Музеі гісторыі горада Мінска прайшла выстаўка “Рускі авангард пачатку ХХ стагоддзя” (Іван Клюн, Ніна Хлебнікава, Пётр Львоў, Уладзімір Татлін, Эль Лісіцкі, Надзея Удальцова, Любоў Папова, Іван Пуні, Густаў Клуціс, Ілля Чашнік) з прыватнай калекцыі Леаніда Закса.

/i/content/pi/cult/326/5909/pic_35.jpgГісторыя сучаснага мастацтва і ў наш час усё яшчэ знаходзіцца ў працэсе станаўлення. Гісторыя ж рускага авангарда, які найбольш праявіўся да і пасля Першай сусветнай вайны, тым больш мае патрэбу ў асэнсаванні. Гэты перыяд складана паддаецца ацэнцы з прычыны яго недастатковага дыстанцыявання ў часе: ён міжволі меў палемічны характар, таму што шматлікія сілы, якія яго абумоўлівалі, да гэтага часу застаюцца на авансцэне, уплываючы на наша эмацыянальнае ўспрыняцце, а часам і скажаючы яго.

Нават сёння вызначыць ролю авангарднага мастацтва ў кантэксце эпохі - задача не з лёгкіх. Тым больш важна ўбачыць гэтае мастацтва на свае вочы, а не проста філасофстваваць пра яго, бо і сёння яно сустракае жорсткае супраціўленне большай часткі публікі.

І, дарэчы, сталае азначэнне "рускі авангард" таксама не зусім дакладнае, бо нароўні з ПецярбургамПетраградам і Масквой Віцебская мастацкая школа (пад дахам двух апанентаў М.Шагала і К.Малевіча) у гісторыі еўрапейскага авангарда адыграла не менш важную ролю. І тут не дадаць, не адняць.

Але, калі казаць у цэлым пра эпох/i/content/pi/cult/326/5909/pic_36.jpgу 1910-х гадоў, дык, канешне ж, авангард мае агульныя гістарычныя карані і ў Расіі, і ў Галандыі, і ў Германіі, і ў Францыі, і ў Польшчы, і ў Італіі, і ў нас - на Беларусі.

Магчыма, меў рацыю Піт Мандрыян, які ў 1918-м пісаў: "Такім чынам, міне яшчэ шмат гадоў, перш чым чалавецтва прыме неапластыцызм (чытай: беспрадметнае мастацтва. - Б.К.) ва ўсім яго аб'ёме: гэтае мастацтва заключае ў сабе завяршэнне ўсяго мастацтва, але на самой справе гэта не што іншае, як яго пачатак".

Што ж, здаецца, гэта так. Сёння і беларускі авангард становіцца ў адзін шэраг з традыцыйным мастацтвам, намагаецца прыўнесці ў ранейшыя прасторавыя ўяўленні новыя экзістэнцыйныя параметры, пабудаваныя на пераглядзе фундаментальных паняццяў аб месцы чалавека ў Сусвеце згодна з новай касмагоніяй ХХІ стагоддзя, што адназначна дэманструе экспазіцыя ў Нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь на Венецыянскім біенале-2011.

Але, каб зразумець духоўныя карані гэтых працэсаў, пажадана ведаць і бачыць тварэнні піянераў, першапраходцаў гэтага ўнікальнага авангарднага руху. Частка з іх і прадстаўлена сёння ў Музеі гісторыі горада Мінска.

Упершыню творы рускага авангарда дэманстраваліся ў нашым горадзе ў рамках праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Салон рускага авангарда" ў 2002 і 2004 гадах. Яго спецыфіка складалася з таго, што ні ў адной музейнай экспазіцыі краіны гэты кірунак пачатку ХХ стагоддзя не прадстаўлены. Цікавасць да дадзенай тэмы паспрыяла працягу праекта ў форме выстаўкі "Беларусі - з любоўю" ў Літаратурным музеі Максіма /i/content/pi/cult/326/5909/pic_37.jpgБагдановіча ў 2009-м. Сённяшняя сустрэча з творамі авангардыстаў стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву з прыватнымі калекцыянерамі. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра зборы Леаніда Закса. А частка з прадстаўленых работ была падорана Музею Багдановіча два гады таму. На сённяшняй выстаўцы прадстаўлены і копіі твораў, якія захоўваюцца ў разнастайных еўрапейскіх музеях.

Калекцыя рускага авангарда сям'і Заксаў існуе ўжо больш за паўстагоддзя. У яе аснове - творы А.Экстэр, В.Татліна, Л.Паповай, І.Клюна і іншых, а таксама Л.Лісіцкага, І.Чашніка, І.Пуні, імёны якіх непасрэдна звязаны з росквітам Віцебскай мастацкай школы М.Шагала і К.Малевіча. Частка калекцыі прадстаўлена фігуратыўнай графікай, большасць жа твораў- беспрадметнае мастацтва. Адным з заснавальнікаў сямейнага збору з'яўляецца дзядзька цяперашняга яе ўладальніка Майсей Закс.

Значная частка работ была набыта яго дачкой Ганнай напрыканцы Другой сусветнай вайны, калі яна працавала ўрачом у Віцебскай вобласці. М.Закс не меў сям'і, і ў 1990 годзе перадаў права на валоданне калекцыяй пляменніку Леаніду Заксу.