“…Дзясятка” плюс Стах

№ 24 (995) 11.06.2011 - 17.06.2011 г

Паказам стужкі Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” распачнецца Фестываль еўрапейскага кіно “Залатая дзясятка”.

Кінематаграфічны форум арганізаваны прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза і пасольствамі краін ЕС пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

14 - 17 чэрвеня ў сталічным кінатэатры "Перамога" прадэманструюць найвядомыя стужкі другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод іх аўтараў - майстры Францыі і Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі, Польшчы і Літвы, Венгрыі і Чэхіі... Стужкі з "Залатой дзясяткі" - "Мужчына і жанчына" Клода Лелюша, "Восем з паловай" Федэрыка Феліні, "Шэпты і крыкі" Інгмара Бергмана, "Двайное жыццё Веронікі" Кшыштафа Кіслеўскага ды іншыя.