Ад “Талаша” да “Снайпера-2”

№ 24 (995) 11.06.2011 - 17.06.2011 г

На Нацыянальнай кінастудыі прыступілі да стварэння шэрагу новых карцін.

Як паведамілі карэспандэнту "К" у прэсслужбе "Беларусьфільма", цяпер на розных стадыях вытворчасці знаходзяцца стужкі розных жанраў, аб'яднаныя тым, што яны прадугледжаны для тэлевізійнага экрана.

У прыватнасці, рэжысёр Алег Фясенка здымае таксама працяг паспяховага праекта Аляксандра Яфрэмава "Снайпер". Дзеянне новай стужкі, над якой "Беларусьфільм" працуе разам з расійскімі партнёрамі, адбываецца ўжо на тэрыторыі Беларусі, дзе групе снайпераў даручана ліквідаваць нацысцкіх злачынцаў.

Працягваецца праца над постпрадакшнам прыгодніцка-патрыятычнага міні-серыяла "Талаш" рэжысёра Сяргея Шульгі. На апошні праект студыя ўскладае асаблівыя спадзяванні, тым больш, што ў стужцы-экранізацыі кнігі класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа здымаліся збольшага беларускія акцёры.