Нашы на “…Віцязі”

№ 24 (995) 11.06.2011 - 17.06.2011 г

У праграме XX Міжнароднага кінафестывалю “Залаты Віцязь”, што сёлета пройдзе ў Курску з 14 па 23 чэрвеня, — пятнаццаць беларускіх стужак, якія будуць прадстаўлены ў шасці з сямі конкурсаў форуму.

Усяго ў "Залатым Віцязі" прымуць удзел 250 стужак кінематаграфістаў з 25 краін. Сярод ігравых работ за перамогу паспаборнічаюць дзве карціны "Беларусьфільма" - "Брэсцкая крэпасць" Аляксандра Котта і "На раздарожжы" Віталя Дудзіна. У конкурсе стужак для дзяцей краіну прадставіць "Рыжык у Залюстэраччы" Алены Туравай, а сярод дакуменальных работ - "Знак лёсу" Сяргея Кацьера, "Інакіня" ды "Маляваны рай" Галіны Адамовіч, "Паходня вайны" Міхаіла Жданоўскага, "Андрэй" Віктара Аслюка, "Космас Андрэя Гойкі" Віталя Любецкага.

 Сярод анімацыйных твораў Беларусь прэзентуе "Лісу і Жураўля" ды "Рыбку па імені Нельга". У раздзеле дэбютаў - стужкі "Дарослыя гульні маленькага хлопчыка" Наталлі Ліпатавай і "Той, які не адносіцца" Аляксея Казлоўскага.

У пазаконкурснай праграме "Рэлігія і ХХІ стагоддзе" госці форуму пабачаць карціны "Лямпа не гасне" Максіма Міхальцава і фільм "Пасха на Лысай гары", зняты манашкай Іааннай.