ВАШКЕВІЧ Іван Іванавіч

№ 24 (995) 11.06.2011 - 17.06.2011 г

6 чэрвеня 2011 года на 74-м годзе спынілася сэрца нястомнага, самаадданага, руплівага і шчырага чалавека ВАШКЕВІЧА Івана Іванавіча...

/i/content/pi/cult/326/5894/pic_10.jpgШмат гадоў Іван Іванавіч, заслужаны /i/content/pi/cult/326/5894/pic_11.jpgработнік культуры Рэспублікі Беларусь, ветэран працы, плённа працаваў на ніве нацыянальнай культуры, займаў пасады дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дырэктара-распарадчыка і старшыні Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў. 3 2006 г. Іван Іванавіч узначальваў Літаратурны музей Петруся Броўкі. Выкананне службовых абавязкаў Іван Іванавіч спалучаў з работай у якасці старшыні аўтарскага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і члена Праўлення Рэспубліканскай арганізацыі "Веды".

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, калектыў музея, культурнае асяроддзе і тыя, хто асабіста быў знаёмы з ім, глыбока смуткуюць з прычыны смерці Івана Іванавіча і выказваюць спачуванні родным, блізкім нябожчыка ў сувязі з напаткаўшым іх горам.

Іван Іванавіч сумленна і шчыра працаваў на ніве культуры, аддаючы ёй свае талент, вопыт і душу амаль што палову стагоддзя. Памяць пра гэтага цудоўнага чалавека, майстра сваёй справы і настаўніка назаўсёды застанецца ў сэрцах родных, блізкіх, калег.

Латушка П.П., Карачэўскі У.М., Стружэцкі Т.І., Кураш В.І., Кулеш В.І., Варанецкі Л.І., Азаронак С.І., Вечар С.У., Высоцкая Т.М., Пракапцоў У.І., Клімаў С.М., Макарэвіч Л.В., Мацевасян А.Р., Камароўская З.М., Шэляговіч Т.Э., Кучар З.Л., Лакотка С.А., Губарэнка В.У., Пінігін М.М., Бялова Т.У., Корбут А.І., Сурскі Д.А., Лемяшонак А.І., Лучанок І.М., Чаргінец М.І., Дудараў А.А., Савіч У.П., Дрынеўскі М.П., Гілеп У.А., Сахута Я.М., Чуева Н.С., Давыдзька Г.Б.