Спортдзень

№ 24 (995) 11.06.2011 - 17.06.2011 г

Сёння, 11 чэрвеня, на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ “Алімпіец” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры і мастацтва.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Шышкіна, работнікі сферы культуры з усіх куткоў краіны будуць змагацца за прызы ў сямі спартыўных дысцыплінах, а ў культурнай праграме свята будуць задзейнічаны ансамблі і артысты з БДУКіМ.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"