Сярод дзеячаў культуры, што атрымалі ўзнагароды, - вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Гасцюхін і загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Зінкевіч. Яны ўганараваны ордэнам Францыска Скарыны.
Восем чалавек удастоены медаля Францыска Скарыны. Сярод іх - рэжысёрпастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Гарцуеў і артыст вышэйшай катэгорыі таго ж калектыву Ігар Дзянісаў, артысты - вядучыя майстры сцэны Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ганна Маслоўская і Галіна Чарнабаева, а таксама загадчык мастацкага аддзялення Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Шчарбін.
Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена вядучым майстрам сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзіміру Грыцэўскаму, Анатолю Цярпіцкаму і Пятру Юрчанкову. Заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь стаў загадчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Слабодчыкаў.
Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена шасці работнікам розных сфер.