У Дзень святой Ефрасінні

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Заўтра, у Дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай, заступніцы ўсёй беларускай зямлі, па традыцыі, у сценах старажытнага Сафійскага сабора ў горадзе над Палатой адбудзецца святочная літургія, пасля якой распачнецца хрэсны ход з Сафійскага сабора ў СпасаЕфрасіннеўскі манастыр.

 Да таго ж, да сёлетняга святкавання 910годдзя з дня нараджэння беларускай святой супрацоўнікі навукова-/i/content/pi/cult/325/5876/14-3.jpgдаследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стварылі адмысловы бібліяграфічны спіс - тэматычны дадатак да штомесячнага бібліяграфічнага выдання "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку".

У прыватнасці, першы раздзел дадатку - "Як прамень сонечны" - прадстаўляе пашыраную даведку пра жыццё і дзейнасць славутай палачанкі. Як вядома, пра жыццёвы шлях святой амаль не захавалася дакументальных звестак, а асноўнай крыніцай з'яўляецца агіяграфічнае "Жыціе Ефрасінні Полацкай..." - унікальны помнік літаратуры, гісторыі і культуры сярэднявечнай Беларусі.

 Менавіта таму ў другім раздзеле дадатку прапанаваны звесткі пра дакументы, у якіх зроблены аналіз гэтага твора як гістарычнай крыніцы. У сваю чаргу, трэці раздзел бібліяграфічнага спіса - "Каб памяць пра Асветніцу жыла" - уключае інфармацыю пра кнігі і артыкулы (больш за 50 бібліяграфічных запісаў). У іх апавядаецца пра жыццё і дзейнасць святой.

Тым часам

 Першы ў Беларусі храм у імя Святога Феадосія Чарнігаўскага з'явіцца ў Беларусі. Царква будуецца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе

Беларусі ў вёсцы Пятрышкі, што непадалёк ад сталіцы.

/i/content/pi/cult/325/5876/14-5.jpg

 Падмурак будынка ўжо закладзены, а таму пры падтрымцы неабыякавых людзей узвядзенне сцен плануецца распачаць ужо ў сярэдзіне чэрвеня. Пры гэ

тым кожны ахвотны зможа ўнесці свой пасільны ўклад ва ўзвядзенне храма.

Згодна з праектам, царква будзе мець пяць купалаў - адзін вялікі і чатыры маленькія. У адпаведнасці з праектам, звонку царкоўны будынак абкладуць цэглай, а яго ўнутранай аздобай стануць фрэскі.

Як паведаміў настаяцель прыхода а

йцец Георгій, адметнымі рысамі Феадосія Чарнігаўскага былі міралюбнасць і спагада. Свяціцель скончыў духоўную школу ў Кіеве і быў пастрыжаны ў манахі. З часам стаў ігуменам Корсунскага манастыра, а затым - настаяцелем Кіеўскай Выдубіцкай абіцелі. Ён вядомы і тым, што аднаўляў манастырскія будынкі і храмы. Акрамя гэтага, святы быў добра знаёмы з царкоўнымі спевамі. Невыпадкова, дзякуючы яго намаганням, пры манастыры з'явіўся выдатны хор.

На здымку: фундамент будучага храма.