Праграма, сярод іншага, уключае шырокі спектр кінапаказаў, што адбудуцца ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны". З 7 па 10 чэрвеня гледачы пабачаць найлепшыя мастацкія стужкі шведскіх кінематаграфістаў апошняга дзесяцігоддзя "Дзяўчынка" Фрэдрыка Эдфельта, "Добраахвотна-прымусова" Рубена Эстлунда, "Сумнеўна" Марыі Блум, а таксама дакументальную карціну "Падпарадкаванне" Стэфана Ярла.
Сёння ў канцэртнай зале Сафійскага сабора Полацка выступяць шведскі Камерны хор Святога Юханеса і хор "Concordia" з Мінска, дзе, дарэчы, аналагічны канцэрт адбыўся ўчора ў Малой зале Белдзяржфілармоніі.