Краевугольны і сакральны

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

У Палацы мастацтва экспануецца юбілейная выстаўка яшчэ аднаго жывапісца — Лявона Грышука пад назвай “Блаславенне”, прымеркаваная да яго 60-годдзя.

/i/content/pi/cult/325/5866/10-3.jpg

Краевугольным "каменем спатыкнення" для рэльефнага разумення сэнсу, своеасаблівай плённай, "падзвіжніцкай" творчасці Лявона Іванавіча стала тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя - Чарнобыль, у ліквідацыі якой ён прымаў удзел у складзе грамадзянскавайсковых фарміраванняў, за што мае дзяржаўную ўзнагароду./i/content/pi/cult/325/5866/10-4.jpg

Цягам гадоў творца працягваў паранейшаму самааддана, пранікнёна апяваць праз фарбы дасканаласць і прыгажосць навакольнай прыроды, увабраўшы ў сваёй працы "адвечныя" біблейска-"новазапаветныя" сакральныя ісціны... Таму сузіраць ягоныя палотны адначасова і лёгка, і складана.

Лявон Грышук - сталы саўдзельнік шматлікіх групавых мастакоўскіх краязнаўчых пленэраў, аб'ездзіў з вандроўкамі, уважліва вывучаючы культурна-гістарычную спадчыну роднага краю, бадай усю Беларусь! Бадзёра-аптымістычная энергетыка яго сціплых, камерных, разняволена-лірычных пейзажаў узрушае, зачароўвае!

 Цэнтральнае месца на выстаўцы займае разгорнуты, унікальны, "прачулы" алегарычна-сімвалічны цыкл карцін па матывах сюжэтаў сінкрэтычных, павучальных біблейскіх прытчаў, над чым мастак мэтанакіравана працуе з захапленнем цягам вось ужо амаль дзесяці гадоў, а таксама створаны ім шэраг "імправізаваных" кампазіцый-эскізаў на тэмы гераічнай мінуўшчыны Бацькаўшчыны, розных будзённых, асабістых падзей, праблем чалавека сённяшняга часу...

А.Р.