Пейзаж “рэбуса”

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Водар зямлі бацькоў

/i/content/pi/cult/325/5865/10-2.jpg

"Зямля бацькоў" - пад такой назвай працуе ў сталічным Палацы мастацтва юбілейная выстаўка жывапісу Анатоля Бяляўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння майстра.

 Плённая творчасць гэтага цікавага мастака - рознастылёвая і шматжанравая. Яна носіць, так бы мовіць, эксперыментальна-пошукавы характар, вылучаецца дакладнай, скрупулёзнай распрацоўкай рэчаў"артэфактаў" навакольнай рэчаіснасці. Тым не менш, заўжды - у арганічным суладдзі з сэнсавай змястоўнасцю, кранальнай эмацыйнасцю, глыбокай абагуленай паэтычнамастацкай вобразнасцю.

Улюбёны, абавязковы, "кампанент"-акцэнт яго пранікнёных, "сімфанічных" краявідаў роднай Бацькаўшчыны - насычаная жыццяноснай вільгаццю глеба, люстэркі рэчак, азёр або цёплае, ласкавае святланоснае сонца, неабсяжны купал неба з пеністымі аблокамі над галавой, ці неўтаймаваны, усепранікальны, нябачны вокам (але адчувальны!) акіян празрыстага паветра навокал, якім так лёгка і вольна дыхаецца! Сярод іх сілкуецца, квітнее, суіснуе ўсё наяўнае прыроднае ды рукачыннае на свеце (пейзажы "Абуджэнне", "Промні над Свіслаччу", "Крынічная рэчка", "Родныя прасторы", "На Беларусі Бог жыве").../i/content/pi/cult/325/5865/10-1.jpg

Пры такім "сусветна-глабалізаваным" падыходзе ў мастакоўскай творчасці А.Бяляўскага нярэдка адбываецца нібыта "сумяшчэнне" звыклых, традыцыйна-класічных жанраў. Часам нават цяжка вызначыць мяжу: ці ў рамках нацюрморта пераважае пейзаж, альбо гэта нацюрморт-пейзаж адначасова.

Асобная старонка творчай біяграфіі майстра - партрэтная галерэя суайчыннікаў: родных бацькі і маці, вясковых жыхароў, землякоўсваякоў з Мядзельшчыны, а таксама вядомых беларускіх мастакоў (у тым ліку Л.Шчамялёва, У.Кожуха, У.Сытчанкі), навукоўцаў, спартсменаў, артыстаў. Характэрная асаблівасць іх выяў - бездакорная адпаведнасць-падабенства мадэлі. Але галоўным на партрэтах у разуменні творцы з'яўляецца, безумоўна, не проста вонкавая фіксацыя і нават не столькі пераканаўчае занатаванне, а - адлюстраванне на палатне якіхнебудзь непаўторных, яркіх чалавечых характараў з дапамогай-"падказкай" нейкіх "патрэбных" побытавых ці прафесійных "дэталей"-аксесуараў. Яго найперш хвалюе, прываблівае пэўны чалавечы лёс, асноўнае жыццёвае крэда - запавет нашчадкам ад імя асоб партрэтуемых!..

Падобным чынам спрабуе сябе А.Бяляўскі і ў разгорнутых сімвалічна-асацыятыўных гістарычных кампазіцыях ("Рэха часу"), і ў лаканічна"відовішчных" аўтарскіх "рэбусах"эсэ на тэмы складаных, супярэчлівых з'яў сучаснасці...

Аляксандр РУНЕЦ