Пасля “Чайкі”

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый Анісенка рыхтуе для ўсіх прыхільнікаў тэатра сюрпрыз.

 

 Ён спрабуе "прышчапіць" сусветную тэндэнцыю беларускім тэатралам: пару гадоў таму ён здзівіў усіх бліскучай чэхаўскай "Чайкай" на пленэры, дзеля якога рэжысёр пабудаваў на лецішчы міні-тэатр пад адкрытым небам і нават выкапаў сапраўднае "колдовское озеро"! А літаральна на мінулым тыдні "Чайку" маглі пабачыць у Херсоне, дзе Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі выступаў з міні-гастролямі.

Ну, а гэтым разам Валерый Анісенка рыхтуе для сваіх гасцей яшчэ адну чэхаўскую пастаноўку - спектакль "Дзядзька Ваня". На галоўную ролю - Івана Вайніцкага - рэжысёр запрасіў акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Салаўёва.