Ён спрабуе "прышчапіць" сусветную тэндэнцыю беларускім тэатралам: пару гадоў таму ён здзівіў усіх бліскучай чэхаўскай "Чайкай" на пленэры, дзеля якога рэжысёр пабудаваў на лецішчы міні-тэатр пад адкрытым небам і нават выкапаў сапраўднае "колдовское озеро"! А літаральна на мінулым тыдні "Чайку" маглі пабачыць у Херсоне, дзе Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі выступаў з міні-гастролямі.
Ну, а гэтым разам Валерый Анісенка рыхтуе для сваіх гасцей яшчэ адну чэхаўскую пастаноўку - спектакль "Дзядзька Ваня". На галоўную ролю - Івана Вайніцкага - рэжысёр запрасіў акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Салаўёва.