І ўсё стагоддзе

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Выстаўка “І больш за стагоддзе…”, якая аб’яднала творы мастакоў — юбіляраў 2011 года, праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі.

 

На ёй прадстаўлены работы 21 творцы, чые юбілеі (ад 100 да 140 гадоў з дня нараджэння) будуць адзначацца сёлета. Сярод іх - Валянцін Волкаў, Сяргей Каткоў, Леў Лейтман, Аркадзь Астаповіч, Міхаіл Станюта, Яўген Ціхановіч, Барыс Звінагродскі, Абрам Астроўскі, Вольга Дзядок, Міхаіл Філіповіч ды іншыя. Частку выстаўкі складаюць фотаздымкі работ, якія нельга пакуль выставіць, бо яны знаходзяцца на рэстаўрацыі. Гаворка - пра творы Арона Касцялянскага, Абрама Маневіча і Мейлаха Грушко.

Аснову ж экспазіцыі складаюць работы, што рэдка выстаўляліся.