А ў Паставах...

№ 23 (994) 04.06.2011 - 11.06.2011 г

Наш карэспандэнт ужо выехаў на XIV Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.

/i/content/pi/cult/325/5858/6-2.jpg

Сёння - самы насычаны на падзеі дзень форуму. Як паведаміла начальнік аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Наталля Булавінцава, сёлета ў ім упершыню прымаюць удзел дзве краіны: Ізраіль ды Кітай.

Звыш 600 удзельнікаў сабраў горад на свята народнай музыкі. Акрамя калектываў са згаданых краін, прыехалі ансамблі з Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі ды Чэхіі. Завіталі на форум і прафесійныя беларускія калектывы: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр і Нацыянальны акадэмічны народны хор, ансамбль салістаў "КласікАвангард" і "Харошкі".

Праграма папоўнілася новымі мерапрыемствамі. Сярод іх - "Кірмашовыя забавы", што пройдуць пад час выстаўкі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў "Горад майстроў".