Сёння - самы насычаны на падзеі дзень форуму. Як паведаміла начальнік аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Наталля Булавінцава, сёлета ў ім упершыню прымаюць удзел дзве краіны: Ізраіль ды Кітай.
Звыш 600 удзельнікаў сабраў горад на свята народнай музыкі. Акрамя калектываў са згаданых краін, прыехалі ансамблі з Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі ды Чэхіі. Завіталі на форум і прафесійныя беларускія калектывы: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр і Нацыянальны акадэмічны народны хор, ансамбль салістаў "КласікАвангард" і "Харошкі".
Праграма папоўнілася новымі мерапрыемствамі. Сярод іх - "Кірмашовыя забавы", што пройдуць пад час выстаўкі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў "Горад майстроў".