Юныя ў абласным музеі

№ 22 (993) 28.05.2011 - 28.05.2011 г

Дзіцячай студыі выяўленчай творчасці “Мастыхін” дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў аддзела культуры Горацкага райвыканкама прысвоена званне “ўзорны калектыў”.

/i/content/pi/cult/324/5838/13-2.jpg

А пачалося ўсё з верасня 2004 года.  Па ініцыятыве выкладчыкаў школы ра мёстваў Алены Бруй і Аляксандра Шаў цова ўдзельнікі "Мастыхіна" сталі вы вучаць і ўдасканальваць розныя  тэхнікі малявання. На IV Міжна родным мастацкім конкурсе "Дру гім поглядам" (Польшча) работа  Вольгі Архіпцовай была адзнача на Гран-пры. Па выніках гэтага  спаборніцтва аўтар ўзнагароджа на прэміяй спецыяльнага фонду  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па  падтрымцы таленавітай моладзі. 

На сёння ў студыі займаюцца  сямнаццаць юных творцаў ва ўзрос це ад 10 да 18 гадоў. Плён іх творчасці -  відавочны: у Магілёўскім абласным мас тацкім музеі імя П.В. Масленікава адбы лася выстаўка іхніх работ, якія ўражваюць  свежасцю і непасрэднасцю ўспрымання.

  Людміла СТАЎСКАЯ,  дырэктар Горацкай дзіцячай  школы мастацкіх рамёстваў 

На здымку: навучэнцы Горацкай  дзіцячай школы мастацкіх  рамёстваў.