Амаль летні канцэрт

№ 22 (993) 28.05.2011 - 28.05.2011 г

У прафесійнае мастацтва прыходзяць рознымі шля хамі. Адзін з іх — праз му зычныя і мастацкія шко лы. Такая школа мастац тваў дзейнічае і ў Маскоў скім раёне сталіцы, зна ходзіцца яна на вуліцы Алібегава. Сёлета ўстано ва адзначае 30-годдзе.

/i/content/pi/cult/324/5837/13-1.jpg

 

 Тут хапае творчых калектываў, адзна чаных лаўрэацтвам на міжнародных кон курсах. Хоры, ансамблі, аркестры рыхту юць і прэзентуюць адметныя праграмы.  Прычым выбіраюць сур'ёзныя канцэр тныя пляцоўкі сталіцы- да прыкладу,  Беларускую дзяржаўную філармонію,  Маладзёжны тэатр эстрады. 

У школы - больш за тысячу выхаван цаў. Звыш 200 з іх прадоўжылі музычную  або мастацкую адукацыю. Многія ведаюць  Алексея Жыгалковіча - пераможцу дзіця чага "Еўрабачання". У юбілейным жа кан цэрце надзвычай ярка паказала сябе вірту озная баяністка, лаўрэат міжнародных і рэ спубліканскіх конкурсаў, лаўрэат гранд-прэ мій, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэ зідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы  таленавітай моладзі Кацярына Тарас. 

Увогуле, юбілейная праграма засвед чыла, што юным музыкантам падуладны  сур'ёзны рэпертуар: Ф.Шапэн, П.Маска ньі, А.П'яцола, Х.Манчыні, А.Цыганкоў,  Я.Дзярбенка. Сярод салістаў пераважалі  выканаўцы-хлопцы (дамрыст А.Дзям'янен ка, гітарыст Д.Чумакоў, саксафаніст Кі рыл Ляўчук). Апладысменты залы выклі каў фартэпіянны дуэт Марыі Дзмітровіч  і Веры Жарынай. У творах, прэзентава ных ансамблямі скрыпачоў, віяланчэліс таў, а таксама цымбалістаў, прывабліва ла не толькі сінхроннасць, але і эмацый насць і чуласць.

 Элементы тэатралізацыі ўзмацнялі  ўспрыманне харавых сачыненняў, прад стаўленых чатырма рознымі калектыва мі. Гэта хор хлопчыкаў "Галасы сяброў",  хор малодшых класаў, знакаміты "Вет рык" і ансамбль народнай песні "Жыві ца". Сярод спевакоў-салістаў найбольш  уразіла Дар'я Сінюк - надзвычай адора ная ў вакальным плане дзяўчынка.

 Што да заўваг, дык, на маю думку, у  справаздачы было замала айчыннай музы кі. У канцэртах асобных калектываў школы,  на якія мне давялося трапляць раней, яна  прэзентавалася шырока, прычым у розных  жанрах і стылях. А тут - толькі два аўтары:  Аліна Безенсон і Дзмітрый Даўгалёў... 

Таццяна МІХАЙЛАВА 

На здымку: пад час  справаздачнага канцэрта.

 Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА