Тут хапае творчых калектываў, адзна чаных лаўрэацтвам на міжнародных кон курсах. Хоры, ансамблі, аркестры рыхту юць і прэзентуюць адметныя праграмы. Прычым выбіраюць сур'ёзныя канцэр тныя пляцоўкі сталіцы- да прыкладу, Беларускую дзяржаўную філармонію, Маладзёжны тэатр эстрады.
У школы - больш за тысячу выхаван цаў. Звыш 200 з іх прадоўжылі музычную або мастацкую адукацыю. Многія ведаюць Алексея Жыгалковіча - пераможцу дзіця чага "Еўрабачання". У юбілейным жа кан цэрце надзвычай ярка паказала сябе вірту озная баяністка, лаўрэат міжнародных і рэ спубліканскіх конкурсаў, лаўрэат гранд-прэ мій, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэ зідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Кацярына Тарас.
Увогуле, юбілейная праграма засвед чыла, што юным музыкантам падуладны сур'ёзны рэпертуар: Ф.Шапэн, П.Маска ньі, А.П'яцола, Х.Манчыні, А.Цыганкоў, Я.Дзярбенка. Сярод салістаў пераважалі выканаўцы-хлопцы (дамрыст А.Дзям'янен ка, гітарыст Д.Чумакоў, саксафаніст Кі рыл Ляўчук). Апладысменты залы выклі каў фартэпіянны дуэт Марыі Дзмітровіч і Веры Жарынай. У творах, прэзентава ных ансамблямі скрыпачоў, віяланчэліс таў, а таксама цымбалістаў, прывабліва ла не толькі сінхроннасць, але і эмацый насць і чуласць.
Элементы тэатралізацыі ўзмацнялі ўспрыманне харавых сачыненняў, прад стаўленых чатырма рознымі калектыва мі. Гэта хор хлопчыкаў "Галасы сяброў", хор малодшых класаў, знакаміты "Вет рык" і ансамбль народнай песні "Жыві ца". Сярод спевакоў-салістаў найбольш уразіла Дар'я Сінюк - надзвычай адора ная ў вакальным плане дзяўчынка.
Што да заўваг, дык, на маю думку, у справаздачы было замала айчыннай музы кі. У канцэртах асобных калектываў школы, на якія мне давялося трапляць раней, яна прэзентавалася шырока, прычым у розных жанрах і стылях. А тут - толькі два аўтары: Аліна Безенсон і Дзмітрый Даўгалёў...
Таццяна МІХАЙЛАВА
На здымку: пад час справаздачнага канцэрта.
Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА