Ініцыятыва: прапіярыць “калышанку” і...

№ 22 (993) 28.05.2011 - 28.05.2011 г

Як засеяць ідэямі “неўзаранае поле” Ліёзненшчыны

/i/content/pi/cult/324/5836/12-2.jpg

Райвыканкамаўская "лятучка" з "К"

 Новы этап развіцця cяла: сацыякультурны зрэз

 Гарадскі пасёлак Ліёзна Віцебскага раёна цяпер рыхту ецца да правядзення абласных дажынак: раманту юцца, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і скверы, плану ецца праграма свята... Змены, натуральна, не абміну лі і сферу культуры. Так, напрыклад, раённы Дом ку льтуры цяпер стаіць у рыштаваннях, а ўнутры завіха юцца рабочыя. Таксама рамантуюцца мясцовы кінатэ атр і Дом рамёстваў, а будынак, дзе раней размяшча лася Цэнтральная раённая бібліятэка, з цягам часу па вінен ператварыцца ў культурна-аздараўленчы цэнтр, разлічаны на сотні наведвальнікаў... Хапае тут не толькі будаўнічага тлуму, а і разнастай ных творчых задумак ды праектаў. І гэтая праца на перспектыву цалкам зразумелая і надзённая. Бо, як вя дома, і на Ліёзненшчыне, і па ўсёй Віцебшчыне культ работнікам трэба спрацаваць па платных паслугах на 180 працэнтаў ад фактычнага ўзроўню мінулага года. Усё гэта не дазваляе, як кажуць, спаць у шапку, а пры мушае шукаць новыя віды платных паслуг, працаваць "з прыцэлам" на кожнага патэнцыйнага спажыўца. Зразумела, у плане крэатыўных задумак ёсць на Лі ёзненшчыне яшчэ шмат нявыкарыстанага патэнцыялу. І прыроднае багацце рэгіёна, і яго слыннае гістарыч нае мінулае, і тыя знакамітыя людзі, што нарадзіліся на Ліёзненшчыне або тут жылі, - усе гэтыя тэмы мож на цікава распрацоўваць і раскручваць, выкарыстоў ваючы прыёмы "агрэсіўнага маркетынгу" і ствара ючы свае рэгіянальныя брэнды... Гэтай справе, як падаецца, замінаюць праблемы: не толькі нездавальняючая матэрыяльна-тэхнічная база шэрагу ўстаноў культуры горада і раёна, але і недахоп кваліфікаваных спецыялістаў...

Народ пытаецца і прапануе

Бібліятэка, дзе ты?

 Найбольш праблемныя пытанні жыхароў Ліёзнен шчыны - пра нездавальняючы стан гарпасялковых аб'ектаў культуры. І гэта, безумоўна, зразумела. Кожны жыхар райцэнтра жадае бачыць свой горад прыгожым і ўзорным у сацыякультурным плане. Шмат нявыкарыстаных рэзерваў, натуральна, і на ся ле. Застаецца спадзявацца, што агучаныя жыхарамі праблемы ў хуткім часе будуць вырашаны.

 Святлана Пятроўна, медсястра, г.п. Ліёзна:

- У мяне двое дзетак, якія часта карыстаюцца бібліятэкай. Але ж на сёння сітуацыя такая, што кнігі даводзіцца браць на абанеменце ў ад ным будынку, а чытаць газеты ці часопісы - у другім. А дзіцячая біблі ятэка месціцца ўвогуле ў трэцім будынку... І гэтай праблеме - не пер шы год. Пагадзіцеся, бібліятэка ў некалькіх месцах - гэта, як мінімум, нязручна. І ці займее яна калі-небудзь адзіны будынак - невядома...

Таццяна Міхайлаўна, рабочая, г.п. Ліёзна:

- Раённы Дом культуры цяпер на рамонце. Калі ён скончыцца?..

Святлана Казакова, дырэктар СДК аграгарадка "Стасева":

 - У нашым Доме культуры рамонт зрабілі не так даўно, ёсць даво лі неблагая гукаўзмацняльная і светлавая апаратура, але ж вельмі не стае ноўтбука...

Гутарка са старшынёй Ліёзнен скага раённага выканаўчага камітэ та Іванам ЛАЎРЫНОВІЧАМ адбылася адразу пасля наведання шматлікіх устаноў культуры раёна. Пра ўсе праблемы ды перспектыўныя пла ны сацыякультурнага развіцця Лі ёзна і Ліёзненскага раёна Іван Анто навіч распавёў шчыра і адкрыта. У традыцыйнай райвыканкамаўскай "лятучцы", ініцыяванай "К", прыня ла ўдзел, натуральна, і начальнік мясцовага аддзела культуры Марыя КАЗАКЕВІЧ.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

 - Іван Антонавіч, не магу не пачаць нашу гутарку з найбольш актуальнай тэ мы - падрыхтоўкі да абласных дажы нак, што пройдуць у Ліёзне напрыканцы верасня. Да свята, пераканаўся на свае вочы, раён рыхтуецца вельмі адказна... І ў сферы культуры плануецца шмат чаго зрабіць...

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

 - Так, сапраўды, актыўна рыхту емся, рамантуем усе праблемныя аб'екты. Найважнейшая задача - ра монт раённага Дома культуры. У РДК яго не было цягам дзесяцігоддзяў. На капіта льны рамонт спатрэбіцца два - два з па ловай мільярды рублёў. На сёння выдат кавана 800 мільёнаў. Але мы ўсё адно скончым рамонтныя работы, нават калі ў пазыкі залезем. Тое ж самае тычыцца і гарадскога кінатэатра: на яго рамонт вы даткаваны невялікія грошы, але мы аб новім фасад, заменім вокны, адраман туем унутраныя памяшканні, паставім новыя крэслы... Карацей, зробім ўсё для таго, каб любому наведвальніку ў гэтую ўстанову зайсці было не сорамна...

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Шмат пытанняў у жыхароў Ліёзна выклікае і сённяшняе размяшчэнне Цэн тральнай раённай бібліятэкі. Аддзелы ЦРБ, як вядома, "раскіданы" па ўсім га радскім пасёлку, а абанемент размешча ны ў будынку раённага ваенна-гістарыч нага музея. Цяжка і музейшчыкам пра цаваць: не стае плошчаў для выставак, а пра бібліятэкараў і гаворкі няма. Ці вы рашыцца гэтая праблемная сітуацыя і калі?

 Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- У тым будынку, у якім раней раз мяшчалася бібліятэка і які быў прызнаны аварыйным і зачынены, плануем зра біць культурна-аздараўленчы цэнтр. Ужо правялі экспертызу, падрыхтавалі пра ектна-каштарысную дакументацыю, і лі таральна днямі заплацілі за гэтыя рабо ты 150 мільёнаў. Першая чарга капіталь нага будаўніцтва - 4 мільярды рублёў, а ўвесь аб'ект "пацягне" на суму звыш 10 мільярдаў. Зразумела, задача няпростая. Але ў нас у Ліёзне няма прыдатнага бу дынка для спартыўных гурткоў, для фізіч нага выхавання, толькі спартзалы ў шко лах. А, паводле праекта, у гэтым КАЦы размесцяцца і памяшканні для секцый, саўна, басейн... Таму я лічу, што да 2015 года мы павінны яго пабудаваць, бо за апошнія тры гады насельніцтва Ліёзна павялічылася прыкладна на тысячу чала век...

 Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- За кошт прыезджых?

 Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Так, а таксама за кошт сельскага насельніцтва. Мы будуем шмат жылля, у 2009-м здалі адзін 60-кватэрны дом, ле тась - два такія ж, а сёлета ўзводзім адзін 60-кватэрны і адзін на сорак кватэр. Будзем працягваць будаўніцтва. А гэта- новыя сем'і, дзеці, каму трэба даць усё найлепшае. І культурна-аздараўленчы цэнтр - тое, што патрэбна гораду. Як у плане спартыўнага жыцця, так і культур нага.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Звернемся да раёна. Пабываў у некалькіх аграгарадках. Зробленае- уражвае. Асабліва- будынак СДК у агра гарадку "Новае сяло": так званы даўга буд, які пачалі ўзводзіць яшчэ ў 1987 годзе, толькі пазалетась быў здадзены ў эксплу атацыю... Але я даведаўся, што не ўсе аграгарадкі пакуль даведзены да ладу...

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Так, ёсць у нас праблемы па агра гарадку "Пушкі", а гэта перспектыўнае паселішча, прыгарад Ліёзна, таму для мясцовых жыхароў трэба прадугледзець поўны спектр усіх паслуг.

 Марыя КАЗАКЕВІЧ:

- СДК у Пушках цяпер месціцца ў будынку, дзе раней знаходзіліся мясц овыя кафэ і сталоўка. Мы адрамантавалі палову будынка, і там ужо працуем. Па ступова адрамантуем другую частку.

 Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Так, гэта зробім абавязкова. Бо, маючы гэтае дадатковае памяшканне, можна займець больш магчымасцей для правядзення гуртковай работы, размяс ціць у ім тэніс, більярд... Гэта нашы планы. Тое ж самае - і ў Палёнаўскім СДК.

Марыя КАЗАКЕВІЧ:

- Аб'ект застаўся "пераходным" на гэты год: не хапіла грошай, каб цалкам завяршыць там рамонтныя работы.

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

 - Паступова будзем вырашаць і гэ тае пытанне. Безумоўна, нам вельмі да памагла Дзяржпраграма адраджэння і развіцця сяла. Так, толькі за 2010 год мы ўвялі два аграгарадкі, прычым СДК у ад ным з іх - таксама даўгабуд: будаўніц тва Дома культуры распачалося ў вёсцы Кавалі яшчэ ў 1987-м, а было скончана толькі напрыканцы мінулага года. Заста ліся там невялікія работы, але яны бу дуць завершаны цягам года. Кавалі мя жуюць з Расіяй, гэта знакамітыя мясціны: там у гады Вялікай Айчыннай ваявала партызанская брыгада імя Данукалава. Дзякуючы ёй на згаданай тэрыторыі фак тычна працягвала дзейнічаць савецкая ўлада.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Якраз у сувязі з вашай згадкай пра партызанаў, хачу задаць яшчэ адно пы танне. Калісь пабываў у Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Там мясцовыя му зейшчыкі з выгодай выкарыстоўваюць сваю гісторыю: на тым месцы, дзе ў часы Вялікай Айчыннай вайны была стаянка партызанскай брыгады, пабудавалі зям лянкі, возяць туды з экскурсіямі школьні каў, а цяпер - і цэлыя сем'і. І там, у лесе, ладзяць платныя тэатралізацыі, гатуюць "партызанскую" паходную кашу... Мо жа, маючы такое цікавае ваеннае міну лае, варта было б падумаць пра стварэн не падобнага турыстычнага аб'екта ці якім-небудзь іншым чынам прыцягнуць ліёзненцаў да ваенна-патрыятычнай тэ мы?

 Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Увогуле, гэтая тэма - актуальная. Над гэтым варта падумаць. Бо адсюль, з нашага раёна, пачалося вызваленне Бе ларусі - аперацыя "Баграціён"...

Марыя КАЗАКЕВІЧ: /i/content/pi/cult/324/5836/12-1.jpg

- Іван Антонавіч, можам зрабіць та кія зямлянкі, да прыкладу, у тых жа Кава лях. Да таго ж, там у нас ёсць невялічкі музей, школа, гэта цэнтр гаспадаркі... Але, дарэчы, калі казаць пра культурны складнік, дык каторы год на Ліёзненшчы не ладзяцца абласныя фестываль аўтар скай песні і паэзіі "Песні сунічных бароў", святы "Масленіца" і гісторыка-культур най спадчыны "Свята ў маёнтку Страга ны", прысвечанае знакамітаму фалькла рысту і этнографу Аляксандру Рыпінска му. Арганізоўваем і традыцыйныя што гадовыя агляды мастацкай самадзейнас ці. А ўсяго ў раёне - 12 калектываў са званнем "народны". Лічба, як я лічу, до сыць неблагая.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Неаспрэчна, культработнікі раёна працуюць даволі плённа. Але вось пра што хацелася б пагутарыць. У некаторых раёнах Віцебшчыны вельмі развіты агра экатурызм. І мясцовыя аддзелы культуры прапануюць наступную платную паслугу: выступленні сваіх народных калектываў для наведвальнікаў і аматараў сельскага адпачынку. Ці практыкуецца падобнае на Ліёзненшчыне? Усё ж 180-працэнтны пазабюджэтны план - не жартачкі, і тут без дзяржаўна-прыватнага партнёрства, напэўна, не абысціся...

 Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- На жаль, пакуль што і аграэкату рызм, і турызм наогул у раёне развітыя не надта добра. Хоць у нас ёсць сапраў дныя прыродныя багацці, і, я лічу, агра экатурызм у нас яшчэ абавязкова ў пер спектыве з'явіцца і разаўецца. Бо па тэ рыторыі раёна праходзіць водападзел Дняпра і Дзвіны - гэта значыць, у нас шмат рэк і азёр, ёсць і рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Бабінавічы", ба танічны заказнік "Бор"... Да таго ж, Лі ёзненскі раён - адзіны на Віцебшчыне, дзе няма свінакомплексу. І ўсё гэта свед чыць пра тое, што экалогія ў нас - вы ключная.

 Марыя КАЗАКЕВІЧ:

- А пакуль нашы калектывы высту паюць у зонах адпачынку, якія размешча ны на тэрыторыі раёна, і гэтыя канцэр ты - платныя. Што да турыстаў, дык мы на іх не забыліся таксама: на базе Лі ёзненскага РДР адкрыты гандлёвы аб'ект "Беларускія сувеніры", дзе кожны можа набыць вырабы нашых майстроў.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Але ж шмат яшчэ на Ліёзненшчыне, на маю думку, і іншых нявыкарыстаных "турыстычных" рэзерваў. З Ліёзна паходзіць род сусветна вядомага мастака Марка Шагала, яго бацькі, і ён неаднойчы сюды прыязджаў, маляваў краявіды... Ча му б не "раскруціць" гэтую тэму: стварыць музей або наладзіць нейкія пленэры, вы стаўкі, паспрабаваць арганізаваць экскур сійны маршрут? Бо пакуль што турысты, каб даведацца пра Марка Шагала, едуць у Віцебск, а Ліёзна мінаюць. Тым больш, ад абласнога цэнтра вы знаходзіцеся не так далёка...

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Мы ўжо даўно задумваліся над гэ тай тэмай. І нашы планы таксама звязаны з будучым культурна-аздараўленчым цэн трам. Мяркуем менавіта ў ім выдатка ваць вялікае памяшканне пад філіял ві цебскага Музея Шагала. Бо, пагадзіцеся, для музея патрэбна, каб будынак адпавя даў задуме, знаходзіўся ў цэнтры гарад скога пасёлка. Тым больш, калі ўлічыць, што ў ім пабываюць сотні і тысячы чала век як з Віцебшчыны, так з Беларусі ды іншых краін. Хаця, з іншага боку, гэты му зей мы можам размясціць у тым будынку, дзе цяпер знаходзіцца Дом рамёстваў.

 Марыя КАЗАКЕВІЧ:

- Магчыма, так і варта будзе зра біць. А РДР размесцім у будынку культур на-аздараўленчага цэнтра...

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Падумаем. Бо філіял Музея Шага ла - гэта цалкам рэальна. Тым больш, маем шэраг дакументаў, матэрыялаў і экспанатаў. Так што турыстаў прывабіць зможам.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

 - Якія яшчэ задачы на сёння, Іван Антонавіч, стаяць перад аддзелам куль туры раёна, перад мясцовымі культра ботнікамі?

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

 - Найпершая задача для работні каў сферы культуры - правесці на вы сокім узроўні абласныя дажынкі: сус трэць гасцей, паказаць свае напрацоў кі, арганізаваць канцэртныя выступ ленні - словам, адпрацаваць на ўсе сто... Пра другую мэту мы ўжо казалі: не сядзець на месцы, ствараць новыя калектывы, гурткі, цікавыя мерапры емствы. І рабіць гэта ў кожнай устано ве раёна.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

 - Каб арганізаваць гэтае "новае", неабходны і адпаведныя кадры. Шмат што ў гэтым накірунку ў аддзеле культу ры, наколькі я ведаю, ужо робіцца.

Марыя КАЗАКЕВІЧ:

 - Так, у нас 70 працэнтаў культра ботнікаў маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Па накіраван нях навучаюцца 20 чалавек, за апошні час павысіў кваліфікацыю 21 супрацоў нік. Ладзім семінары-практыкумы, ста жыроўкі, атэстацыі сваіх культработнікаў.

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Усё гэта добра. Але трэба, каб кожны кіраўнік той або іншай установы культуры быў зацікаўлены ў сваёй дзей насці, быў арганізатарам, завадатарам, ініцыятыўным чалавекам. Тут працы яшчэ шмат.

Марыя КАЗАКЕВІЧ:

- Не менш яе і па тых жа рамонтах. Хочацца абавязкова давесці да ладу ўсе аб'екты культуры як у гарпасёлку, так і на сяле.

Іван ЛАЎРЫНОВІЧ:

- Абавязкова. А яшчэ трэба выка рыстоўваць напоўніцу тое, што маем. У нас - некранутыя прыродныя багацці, слыннае мінулае. І культработнікі павін ны ўсё цікавае раскручваць, развіваць, рэкламаваць. Тэм у нас для гэтага вельмі шмат. Да прыкладу, аграгарадок "Дабра мыслі" - вялікае паселішча, на тысячу пяцьсот жыхароў,- там ладзім абласны фестываль "Песні сунічных бароў", куды і расіяне прыязджаюць з задавальнен нем. А іншыя аграгарадкі і дамы культу ры пакуль што ніяк сябе не "піяраць" або робяць гэта слаба. Бабінавічы, Крынкі, Высачаны - у гэтых паселішчах таксама можна шмат чаго знайсці цікавага. У гаі каля аграгарадка "Адаменкі" растуць дрэвы, прывезеныя ледзь не з усяго све ту! Чаму б не арганізаваць туды экскурсіі ці зладзіць там якое мерапрыемства? У раёне нарадзіўся чалавек, што заснаваў хасідскі рух - Шнеур Залман, пра гэта таксама мала хто ведае. Яшчэ колькі пры кладаў. Наша знакамітая вёска Калышкі, адкуль, дарэчы, родам палкавы камісар, адзін з арганізатараў абароны Брэсцкай крэпасці Яфім Фамін... У гэтым паселіш чы пасля рэвалюцыі нават свае грошы выкарыстоўваліся! Называліся яны "ка лышанкі", а ў Калышках быў нават свой земскі банк... Тое таксама можна цікава падаць... І гэты спіс можна доўжыць... Я лічу, што гэта неўзаранае поле для не адкладнай дзейнасці! Таму ад Марыі Ста ніславаўны, ад культработнікаў я чакаю ініцыятывы, новых праектаў і ідэй. І калі яны будуць цікавыя, райвыканкам заўсё ды дапаможа ў іх рэалізацыі.

Дэталь да агульнай карціны

"КампАс" для асаў

 Ліёзненская ЦБС здзіўляе кожнага наведвальніка раз настайнымі відамі платных паслуг. І гэта цалкам зра зумела: планы даведзены даволі высокія.

Відаў платных паслуг у Ліёзненскай ЦБС да нядаўняга часу было дваццаць, а з 1 красавіка дадаліся яшчэ восем. Ся род навінак - прыём і перадача паве дамленняў па электроннай пошце, антывірусны кантроль электронных но сьбітаў, хуткі набор тэксту і Куток здаро вага чытача, дзе кожны ахвотны можа не толькі ўзяць кнігі на тэму здаровага ладу жыцця, а і памераць сваю вагу. Электронныя вагі стаяць на абанемен це ў Ліёзненскай ЦРБ.

- Можа, хутка пачняце і ціск пра вяраць? - запытаўся напаўжартам у дырэктара Ліёзненскай ЦБС Святланы Дрылёнак.

- Ціск правяраць не маем пра ва, - адказала яна. - А вось рост па мераць - калі ласка: гэтую паслугу так сама плануем хутка ўвесці...

Летась бібліятэкары зарабілі звыш адзінаццаці мільёнаў, сёлета трэба - 19. Таму і ўводзяць у ЦБС новыя віды паслуг. Заробленыя грошы ідуць на касметычны рамонт некаторых бібліятэчных устаноў, закупку расходных матэрыялаў, найноў шай капіравальнай і вылічальнай тэхнікі.

Дарэчы, хоць камп'ютараў, як пры зналася Святлана Дрылёнак, заўсёды не хапае, іх у Ліёзненскай ЦБС не так ужо і мала: дзевятнаццаць. Сем з іх - у ЦРБ. А ў бібліятэцы аграгарадка "Новае ся ло" камп'ютараў нават два. Бібліятэкар Ларыса Краснабарод дзякуючы гэтаму арганізавала пры ўстанове дзіцячы камп'ютарны клуб "КомпАс". У ім бу дучыя камп'ютарныя асы навучаюцца азам працы на двух ПК, спрабуюць ска ніраваць, раздрукоўваць і набіраць тэк сты, граюць у віртуальнай прасторы ў разнастайныя гульні, з задавальненнем праглядаюць на камп'ютары цікавыя фільмы ды прэзентацыі.

Памідоры ў СДК

Задумак хапае і ў сельскіх дамах культуры. Наведаў шы адзін з іх - СДК аграгарадка "Стасева" - на свае вочы пераканаўся ў тым, што такое творчы падыход да справы.

Дырэктар Стасеўскага СДК Свят лана Казакова не сумняваецца ў тым, што выканае план платных па слуг. А план тут досыць важкі: трэба зарабіць звыш трох мільёнаў рублёў. І калі ўлічыць, што ў аграгадку пра жывае ўсяго толькі крыху больш за 200 чалавек, а ў зону абслугоўвання СДК уваходзяць пяць вёсак з агуль най колькасцю насельніцтва ў 450 жыхароў, робіцца зразумела, што без крэатыўных знаходак і актыўных за хадаў дырэктара Дома культуры план выканаць даволі складана.

Але творчых задумак у Святла ны Казаковай і супрацоўнікаў СДК - дастаткова. Ва ўстанове пра цуе восем гурткоў ды аматарскіх аб'яднанняў і існуе восем відаў платных паслуг на любы густ: ад дыскатэк і дзён імянінніка да "аге ньчыкаў" і карпаратываў. Культра ботнікі даюць канцэрты не толькі для жыхароў аграгарадка, але і для тых, хто прыязджае ў зоны адпа чынку, і нават зладзілі "агеньчык" для ўрачоў у Віцебску.

 Усё гэта прыносіць свой плён: за пару месяцаў 2011-га супрацоўні кі Стасеўскага СДК ужо зарабілі звыш мільёна рублёў. А чарговая цікавая задумка дырэктара - вы рошчваць і прадаваць расаду памі дораў і капусты для сяльчан - ад разу дала вынікі: жыхары аграга радка за сімвалічную плату ў тысячу рублёў раскупілі звыш ста экзэмпля раў расады. І чакаюць ад Святланы Казаковай расады разнастайных кветак. У тым, што яна таксама бу дзе рэалізавана, дырэктар СДК не сумняваецца.

наш спецыяльны карэспандэнт

Мінск - Ліёзненскі раён - Мінск

 Фота аўтара

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"