Ды яшчэ і кінафестываль...

№ 22 (993) 28.05.2011 - 28.05.2011 г

Гомель — Культурная сталіца Беларусі і СНД-2011

Культурная сталіца здзіўляе насычанасцю і яркасцю ме рапрыемстваў. Па словах на месніка начальніка ўпраў лення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольгі Анто ненка, май запомніўся гамя льчанам няспыннай чарадой канцэртаў і выставак, што прэзентавалі беларускае мастацтва ў розных жанрах.

Не менш дынамічным у творчым пла не абяцае быць і чэрвень. Звернемся да "сталічнай афішы", што анансуе мерапры емствы на пачатку лета.

У Гомелі запланавана выступленне салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вяліка га тэатра оперы і балета Рэспублікі Бела русь, канцэрт з удзелам выканаўцаў Вяліка га тэатра Расіі. Працуе ўжо выстаўка сучаснага выяўленчага мастацтва "Belart.by. Ма ладыя мастакі Беларусі". З Санкт-Пецяр бурга чакаюць экспазіцыю "Перадзвіжнікі ХХІ стагоддзя".

На гастролі ў Гомель збіраецца Бе ларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. У планах - і паказ спектакляў На цыянальнага акадэмічнага драматычна га тэатра імя М.Горкага. Мяркуецца, што ў чэрвені пройдзе кінафестываль леп шых дзіцячых мультфільмаў краін СНД.

Паводле інфармацыі Міністэрства ку льтуры Беларусі, цягам лета гамяльчан ча кае шмат культурных падзей, а ўвосень, з 15 па 18 верасня, адбудзецца VI Міжнарод ны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод".