Пра Багдановіча

№ 22 (993) 28.05.2011 - 28.05.2011 г

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня памяці Максіма Багдановіча 25 мая.

Міністр ды іншыя ўдзельнікі падзеі ўсклалі кветкі да помніка класіку ля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета краіны. Павел Латушка сказаў у сваім слове, якую вялікую вагу маюць для яго вершы паэта. Паэтычная імпрэза "Скрозь памяць далёкіх гадоў" аб'яднала тут жа паэтаў і празаікаў краіны, якія таксама агучылі вершаваныя радкі класіка. А крыху пазней у саборы Святых Пятра і Паўла адбылася памінальная служба па паэце.

У гэты дзень ахвотныя маглі без білетаў наведаць экспазіцыю Літаратурнага музея М.Багдановіча і стаць удзельнікамі вандроўкі ў "Краіну светлага суму". Па словах арганізатараў, гэта было не традыцыйнае выступленне музейшчыкаў перад публікай, а інтэрактыўная імпрэза, пад час якой гледачы даведаліся пра асноўныя падзеі ў жыцці Багдановіча.