ПАБАЧЫЦЬ НЯСВІЖ І... ЗАХАПІЦЦА

№ 22 (993) 28.05.2011 - 28.05.2011 г

“Візуальны рэпартаж”

/i/content/pi/cult/324/5813/pic_13.jpgЗ вышыні Нясвіжская рэзідэнцыя Радзівілаў выглядае, бы казачны замак (1, 16), аточаны зяленівам парку. Цудоўныя краявіды адкрываюцца і з вокнаў палаца (2, 15). У такім ракурсе можна агулам ацаніць і даробкі рэстаўратараў, і ход будаўнічых работ на фінальнай іх стадыі (9, 12, 13, 14). Але для больш датклівай ацэнкі неабходна "апусціцца на зямлю" ды паўглядацца ў дэталі інтэр'ера (3, 7, 12). Кожнай з іх пад час рэстаўрацыі была нададзена асаблівая ўвага. Герб Радзвілаў на фасадзе палаца (4) /i/content/pi/cult/324/5813/pic_14.jpgніхто з сучаснікаў не памятае ў колеравым увасабленні - яго спрадвечны выгляд удалося высветліць толькі дзякуючы натурным і архіўным даследаванням. Адноўлены і старыя ліхтары, што калісьці ўпрыгожвалі ўнутраны двор (10). А гэта - сведчанне даўніны гісторыі радавога гнязда Радзівілаў (11). У работах па добраўпарадкаванні прызамкавай тэрыторыі чынны ўдзел узяў
Нясвіжскі райвыканкам. Намеснік яго старшыні Міхаіл Афанасік актыўна цікавіцца ходам работ (5).
Яны яшчэ не завершаны, але ўбачанае ўжо цяпер выклікае захапленне ў турыстаў - як замежных гасцей (8), так і звычайных беларускіх школьнікаў (6). Нясвіжская рэзідэнцыя адкрыта для ўсіх.

/i/content/pi/cult/324/5813/pic_15.jpgФота Юрыя ІВАНОВА