Формы “на тэму” і рэмінісцэнцыі

№ 21 (992) 21.05.2011 - 27.05.2011 г

Як “гучаць” малюнкі ў прасторы скульптуры. Або наадварот…

/i/content/pi/cult/323/5801/7-6.jpg

У сталічным Палацы мастацтва працуе рэспубліканская выстаўка "Малюнак і скульптура". Вядома ж, гэтыя два віды мастацтва, на першы погляд, абсалютна розныя. Тым не менш, яны маюць адну звышзадачу: выявіць аўтарскую думку праз чараўніцтва лініі, сілуэта, рытму, плоскасці. Хаця па ступені складанасці ўспрыняцця малюнак займае месца пасля скульптуры. Адбываецца гэта таму, што ў малюнка больш, чым у скульптуры ці жывапісу, абмежаваны ілюзорныя сувязі з натурай, і, такім чынам, ён больш умоўны. З алоўкам у руках мастак разважае аб жыцці. З дапамогай алоўка адбываецца яго першае судакрананне з рэчаіснасцю.

У параўнанні з гэтым першым дотыкам, любое іншае мастацтва - другаснае. Творцу, які працуе галоўным чынам чорным колерам па белым лісце, даводзіцца быць дасканалым і выразным у большай ступені, чым гэта п/i/content/pi/cult/323/5801/7-1.jpgатрабуецца ад скульптара. З гэтай жа прычыны малюнак першапачаткова больш "прывязаны" да натуры. Хаця ў сучасным малюнку можна знайсці і зусім абстрактныя формы "на тэму".

Чорна-белы малюнак цалкам самастойны па сваіх вобразных і тэматычных магчымасцях, аб чым сведчыць цяперашняя экспазіцыя. Хаця, нароўні з відавочнымі дасягненнямі, выстаўка выявіла і пэўную напружанасць у стане мастацтва малюнка. І, як гэта ні парадаксальна, першы і дакладны сімптом гэтай напружанасці - якасны "дабрабыт" агульнага ўзроўню малюнка нават у параўнанні з раздзелам скульптуры. Тут не вельмі адчуваецца яшчэ нязведанае, новае, свежае. Такое ўражанне, нібыта большасць р а б о т апынулася ў экспазіцыі выпадкова: вось доўгі час ляжалі-ляжалі ў майстэрнях, і тут надараецца выпадак - прадставіць іх на спецыяльнай выстаўцы! Таму зд/i/content/pi/cult/323/5801/7-4.jpgаецца, што ўсё даўно адкрыта і раскладзена па прафесійных "палічках": па жанрах, тэхніках, матэрыялах.

Разважаючы аб якасцях малюнка як віду мастацтва, нельга не заўважыць пэўную акалічнасць яго лёсу ў цяперашні час: ён не надта папулярны. З аднаго боку, прычынай таму - яго складанасць, з іншага - камернасць. У нашы дні малюнак, магчыма, аказваецца недастаткова вострым. Акрамя таго, многія ўпэўнены ў выключна прыкладным яго значэнні, хаця ведаюць, што ні адзін від выяўленчай творчасці не здольны існаваць без яго арганічнага ўдзелу, але адмаўляюць яму ў самастойнасці, у "станковасці". Г/i/content/pi/cult/323/5801/7-5.jpgэтую недаацэнку малюнка як асобнага віду мастацтва можна пацвердзіць і ў тым, што апошняя буйная выстаўка адбылася шмат гадоў таму. А між тым, малюнак (пры ўменні прафесійнага валодання ім)- гэта асаблівы свет, цудоўны ў сваёй існасці і пачуванні. Па малюнку можна дакладна вызначыць творчы патэнцыял аўтара, які на нейкі час магчыма "схаваць" у іншых відах творчасці.

Можна, відавочна, напісаць цэлую паэму аб пяшчоце і пругкасці, аксаміцістасці і жорсткасці алоўкавай лініі, аб празрыстасці ці насычанасці штрыха, аб здольнасці перадаваць самыя складаныя формы прадметаў, тыпы і характары людзей, тонкія станы прыроды ці казачна-фантастычныя ўяўленні.

Канешне, і на выстаўцы такія работы ёсць. Але хочацца зразумець галоўнае: што меркаваў выразіць аўтар у сваіх опусах? Якая думка бударажыла перад тым, як узяцца за аловак? Ці гэта про/i/content/pi/cult/323/5801/7-3.jpgста падрыхтоўчыя накіды да будучых жывапісных або скульптурных шэдэўраў? Альбо проста - "трэніроўка рукі" ў хвіліны адпачынку ад будучых "сур'ёзных" кампазіцый? Вось якія пытанні ўзнікаюць пры аглядзе экспазіцыі.

А вось што яшчэ я падумаў, блукаючы па выставачнай зале. Мабыць, маляваць трэба кожны дзень і графіку, і скульптару, і жывапісцу, і прыкладніку. Малюнак зручны тым, што можна яго ствараць столькі, колькі гэта прыносіць асалоду, а што кідаеш у момант спынення ў перажыванні - гэта добра: лянівым дотыкам пачатковая думка зніштажаецца і забываецца з незвычайнай хуткасцю.../i/content/pi/cult/323/5801/7-2.jpg

Канешне, скульптурны раздзел аказаўся, на мой погляд, мацнейшым, што цалкам адпавядае рэальнаму стану спраў у гэтай прасторы Беларусі. Адчуваецца і назапашванне прафесійнага вопыту, і імкненне выйсці на сучасны ўзровень вырашэння пластычных задач. Уражвае разнастайнасць творчых індывідуальнасцей і тэм: ад гістарычных ды міфалагічных рэмінісцэнцый да партрэтаў, ад лірыка-паэтычных гучанняў да сімволіка-алегарычных вобразаў, ад дэкаратыўных кампазіцый да чыста абстрактных форм.

Кажучы аб выстаўцы ў цэлым, усё ж не варта занадта крытычна ставіцца да выніку. У гэтым плане арганізатары зрабілі ўсё, каб аптымальна паказаць, на якім свеце сёння існуюць малюнак і станковая скульптура. Ды і імёны вядомых аўтараў шмат пра што гавораць: у малюнку - У.Вішнеўскі, С.Харашаўцаў, У.Васюк, У.Ткачоў, С.Цімохаў, З.Луцэвіч, А.Баранаў, Я.Шатохін, М.Капілава, А.Ярашэвіч; у скульптуры - Л. і С. Гумілеўскія, С.Бандарэнка, Г.Буралкін, У.Слабодчыкаў, С.Логвін, С.Аганаў, А.Асташоў, А.Батвінёнак, А.Шаціла, Д.Комлеў, Г.Гаравая, В.Малахаў... Вельмі шмат моладзі - і гэта радуе. Праўда, засмучае тое, што на цяперашняй рэспубліканскай выстаўцы вельмі мала ўдзельнікаў з рэгіёнаў. Такое ўражанне, што мастацкае жыццё рысавальшчыкаў і скульптараў там замерла. Але больш за ўсё засмучае тое, што за паўтары гадзіны майго прабывання на выстаўцы я не ўбачыў наведвальнікаў, акрамя трох чалавек, уключаючы аднаго мастака! І ў каторы раз пытаюся: чаму так?..

 На жаль...

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"