“Вянок…” і “…Баль”

№ 21 (992) 21.05.2011 - 27.05.2011 г

З 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў Бабруйску пройдзе чарговы Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы”.

/i/content/pi/cult/323/5798/3-1.jpg

Як распавяла "К" намеснік начальніка аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Ірына Роскач, на сёння аб сваім удзеле ў мерапрыемстве ўжо паведамілі калектывы мастацкай самадзейнасці з дзевяці краін свету. Дарэчы, іх можа быць і больш: цяпер арганізатары чакаюць пацвярджэння ўдзелу ў "Вянку дружбы" ад шэрагу сяброў з іншых краін.

Пад час фестывалю запланаваны шэраг канцэртаў на адкрытых і закрытых пляцоўках горада, традыцыйная фотавыстаўка ў Бабруйскім краязнаўчым музеі пад назвай "Ад фестывалю да фестывалю". Упершыню на "Вянку дружбы" будзе зладжана выстаўка-прэзентацыя нацыянальных сувеніраў.

Акрамя таго, запланаваны выезды і выступленні калектываў, што прыедуць на форум, у раёны Магілёўшчыны, правядзенне там майстар-класаў, а ў самім Бабруйску - праца нацыянальных падворкаў, Горада майстроў.

Учора ж, 20 мая, з нагоды 110-годдзя Бабруйскай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ўпершыню адбыўся Пушкінскі баль.