Актыўны ўдзел у ім прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Амерыка Дыяс Нуньес і першы сакратар Пасольства Херарда Эстрада Марцінес.
Пад час Дня культуры адбыўся "круглы стол" з удзелам пасла, прысвечаны культуры, традыцыям, гісторыі, геаграфіі, спорту Венесуэлы. Беларускія школьнікі дзяліліся сваімі ведамі аб краіне на іспанскай мове. Амерыка Дыяс Нуньес адзначыў поспех у вывучэнні мовы падлеткамі і дапоўніў іх інфармацыю пра краіну сваімі аповедамі. Ён уручыў граматы пераможцам і ўдзельнікам Рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах.
У гэты дзень у школе адбылася канцэртная праграма, пад час якой гучалі вершы, народныя песні Венесуэлы і дэманстраваліся нацыянальныя танцы. Каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра Херарда Эстрада напрыканцы выканаў на скрыпцы народны твор сваёй краіны "Пахарыльё".
На здымку: Пасол Венесуэлы ўручае граматы пераможцам алімпіяды.