Прызы — пераможцам

№ 21 (992) 21.05.2011 - 27.05.2011 г

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся семінар-нарада па выніках работы Міністэрства культуры за 2010 год па пытаннях эканоміі і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў ды ахове працы.

 

На пачатку намеснік міністра культуры Віктар Кураш зазначыў, што пытанні аховы працы заўсёды знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства культуры, і яшчэ раз нагадаў пра неабходнасць умацавання працоўнай дысцыпліны ва ўсіх арганізацыях сферы. Што да пытанняў эканоміі і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, дык, як падкрэсліў намеснік міністра, мэтавы паказчык па энергазберажэнні, даведзены як установам культуры рэспубліканскага падпарадкавання, так і ўпраўленням культуры аблвыканкамаў, абавязкова трэба выканаць.

Адбылося і падвядзенне вынікаў ды ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў па ахове працы і энергазберажэнні.

Так, лепшай арганізацыяй камунальнай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму прызнаны Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, а ў намінацыі "Лепшы аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта" перамог аддзел культуры Салігорскага райвыканкама. Упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама абвешчана лепшым сярод усіх упраўленняў культуры па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2010 год, а лепшай арганізацыяй рэспубліканскай формы ўласнасці - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Лепшым па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў прызнана ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама.