Гэта - салістка прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Алена Ланская.
- Журы праслухоўвала кандыдатаў двойчы, - пракаменціраваў рашэнне начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Казловіч. - Спачатку былі вылучаны двое: Алена Ланская і Яўген Слуцкі, які заканчвае Мінскі каледж мастацтваў і працуе ў Тэатры песні Ірыны Дарафеевай. Ён вельмі музычны хлопец, з вялікім творчым патэнцыялам, і ў будучым таксама мог бы ўдзельнічаць у конкурсах такога рангу. Але ў Алены больш сцэнічнага вопыту, яна ўжо склалася як артыстка, і нам падалося, што гэтыя яе якасці будуць вельмі прыдатнымі на юбілейным фестывалі.