Цяпер на DVD

№ 19 (990) 07.05.2011 - 13.05.2011 г

Кінапраект Саюзнай дзяржавы “Брэсцкая крэпасць” будзе распаўсюджвацца на DVD-дысках і ў Беларусі.

 

Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення кінамастацтва Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Пётр Яхніс.

А ўчора і сёння, напярэдадні святкавання Дня Перамогі, у Мінску адбываецца акцыя - прамоўшн продажу дыскаў з фільмам "Брэсцкая крэпасць". Прэзентуюць гэтую стужку дзяўчаты ў ваеннай форме з рэчмяшкамі ў буйных кропках сталіцы. Дадзеная акцыя прымеркавана спецыяльна да выпуску карціны на DVD пры падтрымцы Дэпартамента па кінематаграфіі і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Акрамя "Брэсцкай крэпасці", айчынная аўдыторыя таксама хутка зможа набыць на DVD і фільм "Масакра". Дарэчы, у самы бліжэйшы час плануецца выдаць на электронных носьбітах і іншыя праекты "Беларусьфільма", якія карыстаюцца глядацкім попытам.