Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

№ 18 (989) 30.04.2011 - 06.05.2011 г

Прыміце ад Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры шчырыя віншаванні са Святам працы — 1 Мая, якое сімвалізуе перамогу надышоўшай вясны, веліч стваральнай працы, імкненне людзей добрай волі да міру, справядлівасці і салідарнасці ў імя дабрабыту кожнага паасобку і чалавецтва ў цэлым.

Беларускае грамадства ў гэтых аспектах з'яўляецца сапраўдным прыкладам мэтанакіраванасці і кансалідацыі намаганняў, накіраваных на ўмацаванне суверэнітэту, далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай Радзімы.

Няхай жа ваша праца заўсёды будзе запатрабавана і годна ацэнена, прыносіць карысць грамадству, радасць і задавальненне вам, вашым саратнікам і аднадумцам, родным і блізкім.

Нізкі паклон і найглыбокая павага - нашым дарагім ветэранам за іх працоўныя і ратныя подзвігі, якія падарылі нам вялікае шчасце жыць і працаваць пад мірным небам! Даўгалецця вам, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

З павагай і ўдзячнасцю за ваш уклад у справу працвітання роднай Беларусі - Наталля АЎДЗЕЕВА