За дзесяць тыдняў да адкрыцця

№ 17 (988) 23.04.2011 - 29.04.2011 г

Пакуль журналісты працавалі ў Навагрудку, у Нясвіжы праводзіўся суботнік супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства культуры краіны. У ім прынялі ўдзел каля 80 чалавек.

/i/content/pi/cult/319/5655/6-7.jpg

 

Адна група працавала ў парку, іншая займалася агульнабудаўнічымі работамі. А маладыя мастакі прадоўжылі традыцыю пленэраў, закладзеную летась на суботніку ў Любчы.

Як адзначыў у час суботніка намеснік міністра культуры Віктар Кураш, Нясвіжскі замак рыхтуецца да здачы ў поўную эксплуатацыю, а ўсе будаўнічыя работы на яго тэрыторыі выкананы на 96 - 97 працэнтаў: "Засталіся яшчэ рэстаўрацыйныя работы: ляпніна, пазалота, печы, панэлі. Дзверы ўжо зманціраваны, падлога ўкладзена і адшліфавана. Засталіся толькі мастацкія работы, якія патрабуюць карпатлівасці і часу. Рэстаўратары і будаўнікі працуюць напружана, у дзве змены з падоўжаным днём, нават у выхадныя. Таму ўсё ідзе да таго, каб здаць замак і адкрыць яго для шырокага кола наведвальнікаў 1 ліпеня бягучага года".

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА