Адна група працавала ў парку, іншая займалася агульнабудаўнічымі работамі. А маладыя мастакі прадоўжылі традыцыю пленэраў, закладзеную летась на суботніку ў Любчы.
Як адзначыў у час суботніка намеснік міністра культуры Віктар Кураш, Нясвіжскі замак рыхтуецца да здачы ў поўную эксплуатацыю, а ўсе будаўнічыя работы на яго тэрыторыі выкананы на 96 - 97 працэнтаў: "Засталіся яшчэ рэстаўрацыйныя работы: ляпніна, пазалота, печы, панэлі. Дзверы ўжо зманціраваны, падлога ўкладзена і адшліфавана. Засталіся толькі мастацкія работы, якія патрабуюць карпатлівасці і часу. Рэстаўратары і будаўнікі працуюць напружана, у дзве змены з падоўжаным днём, нават у выхадныя. Таму ўсё ідзе да таго, каб здаць замак і адкрыць яго для шырокага кола наведвальнікаў 1 ліпеня бягучага года".
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА