Дадатак да загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18

№ 16 (987) 16.04.2011 - 22.04.2011 г

СПІС дзеячаў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год

1. АНДРЭЕЎ Мікалай Мікалаевіч - галоўны рэжысёр дзяржаўнай установы "Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка". Творчы праект: пастаноўка спектакляў "Цудоўная дудка" па п'есе В.Вольскага і "Чарнакніжнік" па п'есе С.Кавалёва.

2. ВІШНЕЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: стварэнне серыі афортаў "Нараджэнне беларускай дзяржаўнасці".

3. ВАРАБ'ЁВА Вольга Сяргееўна - артыстка вакальнага ансамбля "Камерата" ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія". Творчы праект: падрыхтоўка канцэртных праграм па беларускіх народных песнях, джазавых творах.

4. ГРЫШКАВЕЦ Валерый Фёдаравіч - член грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Творчы праект: стварэнне паэтычнага зборніка, прысвечанага беларускаму Палессю.

5. ДАЎГАЛЁЎ Дзмітрый Мікалаевіч - кампазітар, член ГА "Беларускі саюз кампазітараў". Творчы праект: пастаноўка рокоперы "Агонь Праметэя".

6. ДАМЯНІКАВА Наталля Вітольдаўна - метадыст установы культуры "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы". Творчы праект: падрыхтоўка творчага праекта па дэкаратыўнапрыкладным мастацтве "З любоўю да роднай зямлі".

7. ІВАНОЎ Павел Уладзіміравіч - прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Творчы праект: стварэнне сцэнарнага матэрыялу для цыкла дакументальна-хранікальных відэафільмаў "Дзеці адной краіны", прысвечаных прадстаўнікам розных нацыянальнасцей Беларусі.

8. КАМЫШАВА Ірына Аляксандраўна - артыстка вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы "Мінскі абласны драматычны тэатр". Творчы праект: стварэнне вобраза галоўнай гераіні Веры ў прэм'ерным спектаклі "Трэба проста кахаць" па п'есе Д.Балыка.

9. КАРАБЛЁВА Анжэла Міхайлаўна - вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Творчы праект: стварэнне вобраза Лідзіі Пятроўны ў спектаклі "Група весялосці" па п'есе М.Каляды.

10. КУЗНЯЦОЎ Вячаслаў Уладзіміравіч - кампазітар, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кампазітараў". Творчы праект: напісанне музыкі да балета "Князь Вітаўт".

11. ЛЮТ Леся Мікалаеўна - артыстка-вакалістка, вядучы майстар сцэны ўстановы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр". Творчы праект: стварэнне і выкананне роляў Стасі ў аперэце "Сільва" I.Кальмана і Цэрліны ў оперы В.А. Моцарта "Дон Жуан".

12. МАНАКОВА Лідзія Аляксееўна - загадчык кафедры майстэрства акцёра ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Творчы праект: стварэнне арыгінальнай п'есы-сцэнарыя "Enigmata" па матэрыялах драматургічных твораў Францішкі Уршулі Радзівіл.

13. МІРОНАВА Леніна Мікалаеўна - прафесар, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз дызайнераў". Творчы праект: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму "Прырода і Чалавек".

14. НЕСЦЯРУК Юрый Міхайлавіч - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: стварэнне серыі жывапісных твораў "Прыдняпроўскія матывы".

15. ПІСКУН Юрый Аляксандравіч - дацэнт кафедры касцюма і тэкстылю ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Творчы праект: стварэнне маляўнічай серыі партрэтаў маладых сучаснікаў у гістарычных касцюмах Беларусі ХVІІ- ХVІІІ стагоддзяў.

16. ПАЛАЗКОЎ Аляксандр Пятровіч - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы "Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача". Творчы праект: падрыхтоўка і выкананне галоўнай ролі Філімона Пупкіна ў спектаклі "Пан міністар" Ф.Аляхновіча.

17. САЛОДКІНА Ларыса Уладзіміраўна - журналіст і мастацтвазнаўца, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў". Творчы праект: падрыхтоўка альбома "Творцы Перамогі".

18. СУША Аляксандр Сямёнавіч - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: стварэнне серыі жывапісных твораў "Зямля і людзі".

19. ТЭСЛЯ Юрый Рыгоравіч - вядучы майстар сцэны ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Брэсцкі тэатр лялек". Творчы праект: стварэнне вобразаў Блазна ў спектаклі "Кароль Лір" У.Шэкспіра і Ката Леапольда ў спектаклі "Дзень нараджэння ката Леапольда" А.Хайта.

20. ЧАЙКА Ніна Цімафееўна - член грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Творчы праект: стварэнне кніг нарысаў і эсэ "Сведкі эпохі" і "Знакавыя імёны".

21. ШАСТОЎСКІ Кім Фёдаравіч - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: стварэнне трыпціха "Ляўкі", прысвечанага Янку Купалу.

22. ШЫРКО Васіль Аляксандравіч - член грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Творчы праект: стварэнне кнігі дакументальных аповесцей, нарысаў, эсэ "Зелле ад скрухі", прысвечанай літаратарам Міншчыны: Я.Купалу, Я.Коласу, К.Крапіве, П.Трусу, П.Глебку і інш.

23. ЧАРНЯК Юрый Сямёнавіч - член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Творчы праект: распрацоўка комплекснага праекта-ідэі навуковаэкалагічнага культурна-аздараўленчага цэнтра "ЭКА-Цэнтр" у г. Віцебску.

24. ЯРШОВА Таццяна Міхайлаўна - народная артыстка Беларусі, рэпетытар па балеце дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь". Творчы праект: падрыхтоўка і ўвод маладых артыстаў балета ў прэм'ерныя спектаклі і спектаклі бягучага рэпертуару тэатра.

25. ЯФІМАВА Людміла Барысаўна - галоўны дырыжор Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы" ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія". Творчы праект: падрыхтоўка канцэртаў па творах беларускіх і іншых кампазітараў.