Дзясяты сшытак

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэзентавалі серыю нотных выданняў “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі”.

Серыя нотных выданняў была заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў.

Выпуск серыі "Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі" - гэта спроба пазнаёміць усіх зацікаўленых з музычнай культурай Рэчы Паспалітай, дакрануцца да найцікавейшага помніка культуры XVII - пачатку XVIIІ ст. "Давыдкаўскага ірмалагіёна"... Выданне - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, аднаго з айчынных прыватных выдавецтваў, Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі, Польскага інстытута ў Санкт-Пецярбургу.