Рэальна? Раяльна!

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

Першы музычны форум “Магія раяля”, што запланаваны на 14 — 18 мая? Такога ў Мінску яшчэ не было!

 

 Сярод арганізатараў - Міністэрства культуры Беларусі і прыватная прадзюсарская кампанія, якая правяла фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае!".

 Як паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар апошняй Максім Берын, яшчэ ў час таго фестывалю яго неаднаразова запытвалі, што ж ён прывязе надалей. І не праз год, а раней! Так нарадзілася ідэя майскага свята- тым больш, што на Беларусі існуе прызнаная ў свеце нацыянальная школа фартэпіяннага выканальніцтва. Дый знакамітыя майстры ніколі не абміналі Мінск з гастролямі.

На форуме "Магія раяля" мы сустрэнемся з такімі знанымі піяністамі розных стыляў, як Барыс Беразоўскі, Данііл Крамер, Мікалай Пятроў, Аляксандр Гіндзін. Акрамя ўласных выступленняў, госці правядуць адкрытыя, "шырокафарматныя" майстар-класы, а таксама "прэзентуюць" на сваіх канцэртах маладых перспектыўных піяністаў Беларусі і Расіі.

Адметным стане прыезд Валерыя Гергіева разам з аркестрам і салістамі Марыінскага тэатра - 8-га мая, напярэдадні Дня Перамогі.