Сярод арганізатараў - Міністэрства культуры Беларусі і прыватная прадзюсарская кампанія, якая правяла фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае!".
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар апошняй Максім Берын, яшчэ ў час таго фестывалю яго неаднаразова запытвалі, што ж ён прывязе надалей. І не праз год, а раней! Так нарадзілася ідэя майскага свята- тым больш, што на Беларусі існуе прызнаная ў свеце нацыянальная школа фартэпіяннага выканальніцтва. Дый знакамітыя майстры ніколі не абміналі Мінск з гастролямі.
На форуме "Магія раяля" мы сустрэнемся з такімі знанымі піяністамі розных стыляў, як Барыс Беразоўскі, Данііл Крамер, Мікалай Пятроў, Аляксандр Гіндзін. Акрамя ўласных выступленняў, госці правядуць адкрытыя, "шырокафарматныя" майстар-класы, а таксама "прэзентуюць" на сваіх канцэртах маладых перспектыўных піяністаў Беларусі і Расіі.
Адметным стане прыезд Валерыя Гергіева разам з аркестрам і салістамі Марыінскага тэатра - 8-га мая, напярэдадні Дня Перамогі.