Ван Дэйк у сталіцы

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

13 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Ван Дэйк і яго эпоха”.

/i/content/pi/cult/317/5577/2-2.jpg

Арыгіналы твораў славутага мастака прадстаўлены са збору Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Па словах загадчыка яго мастацкага аддзела Кацярыны Санюкевіч, асноўную частку экспазіцыі складуць 34 гравюры Антоніса Ван Дэйка - знакамітага фламандскага мастака XVII стагоддзя, вучня і паплечніка Пітэра Паўля Рубенса. На выстаўцы будзе прадстаўлена таксама і частка "Іканаграфіі" Ван Дэйка - галерэі выяў знакамітых сучаснікаў славутага майстра.

Апрача таго, у экспазіцыі наведвальнікі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі змогуць пабачыць графіку іншых знакамітых еўрапейскіх мастакоў, у прыватнасці - тры работы Рубенса.

Выстаўка твораў Ван Дэйка ўжо прайшла з вялікім поспехам у Польшчы, а цягам сакавіка экспанавалася ў Віцебску. У сталіцы яе можна будзе наведаць да 9 мая.