Пераможны эскіз

№ 15 (986) 09.04.2011 - 15.04.2011 г

7 красавіка ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў былі падведзены вынікі конкурсу на стварэнне помніка выдатным беларускім Песнярам Янку Купалу і Якубу Коласу для парку “Марское вока” г. Варшавы.

/i/content/pi/cult/317/5575/2-1.jpg

Арганізатары конкурсу - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, БДАМ і Беларускі саюз мастакоў.

 На конкурс было пададзена дваццаць эскізных праектаў пад трохзначнымі нумарамі, якія ўказвалі на ананімнасць аўтараў.

Члены прафесійнага журы (старшыня - міністр культуры краіны Павел Латушка) уважліва разгледзелі і абмеркавалі кожны праект. У выніку закрытага галасавання большасцю галасоў журы зацвердзіла эскізны праект пад № 444-2. Пасля распячатвання аўтарскага канверта пераможцамі аказаліся скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія і архітэктар Яўген Міцько. Такім чынам, яны атрымалі права на далейшую працу над помнікам.